Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:03, 29 красавіка 2019, аўтар Igro by (размовы | уклад) (дапаўненне)
Мікалаеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мікалаеўка
Дата ўтварэння 28 чэрвеня 1973
Насельніцтва (2009) 1 048
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 02336
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Мікалаеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мікалаеўка.

Гісторыя

20 жніўня 1924 года ў Гарадзецкім раёне быў утвораны Прыбарскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Прыбар, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага, з 5 красавіка 1936 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 1939 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Царкоўе, а 28 чэрвеня 1973 года цэнтр быў перанесены ў вёску Мікалаеўка і сельсавет быў пераіменаваны адпаведна ў Мікалаеўскі сельсавет.

20 ліпеня 2010 года вёска Саўгасная была пераіменаваная ў Царкоўе[1].

У склад Мікалаеўскага сельсавета ўваходзілі: да 1928 года пасёлак Азэтаўка, да 1929 года пасёлак Зборны, да 1930 года пасёлак Міхееў, да 1969 года пасёлак Зялёны Краж, вёска Анастасеўка (не існуюць).

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1048 чалавек[2], з іх 94,1 % — беларусы[3].

Вядомыя выхадцы

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі