Рэчыцкая акруга
Выгляд
Рэчыцкая акруга | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Рэчыца |
Дата ўтварэння | 1926 |
Дата скасавання | 1927 |
Насельніцтва (1926) | 254,8 тыс. |
Плошча | 8,3 тыс. |
Рэчыцкая акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1927 гг. Утворана 8 снежня 1926 г. Цэнтр — г. Рэчыца. Плошча 8,3 тыс. км2. Насельніцтва 155 тыс. чалавек (1926 г.). Уключала 9 раёнаў: Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Холмецкі, Юравіцкі; падзялялася на 242 сельсаветы, 1 горад (Рэчыца) і 2 мястэчкі (Брагін, Хойнікі). 12 красавіка 1927 г. Юравіцкі раён уключаны ў Мазырскую акругу, астатнія — у Гомельскую акругу.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Рэчыцкая акруга // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 180. — ISBN 985-11-0214-8.