Дунілавіцкі раён
Выгляд
Дунілавіцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр |
Дунілавічы, Варапаева (з 1950 г.) |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва |
|
Дунілавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі БССР у 1940—1960 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці. Плошча раёна складала 900 км². У 1946 г. раён налічваў 336 населеных пунктаў. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дунілавічы, з 1950 года — гарадскі пасёлак Варапаева.
12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 14 сельсаветаў:
- Ваўкалацкі
- Варапаеўскі
- Галбейскі
- Гулідаўскі
- Дунілавіцкі
- Жуперскі
- Заўлецкі
- Казлоўшчынскі
- Ласіцкі
- Міхайлаўскі
- Мосарскі
- Струцкі
- Сяргеевіцкі
- Тузбіцкі
З 20 верасня 1944 г. раён апынуўся ў складзе Полацкай, з 3 жніўня 1954 г. — Маладзечанскай абласцей. 20 студзеня 1960 г. раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Глыбоцкага раёна.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).