Гардзееўскі раён
Гардзееўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
Гордеевский район | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | раён | ||||
Уваходзіць у | Бранскую вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва (2018) | 10 620 | ||||
Плошча | 846,54 км² | ||||
Часавы пояс | UTC +3 | ||||
Тэлефонны код | +7 48340 | ||||
Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гардзе́еўскі раён (руск.: Гордеевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Гардзееўка.
Геаграфія
Раён размешчаны на захадзе Бранскай вобласці, плошча яго тэрыторыі складае 846,54 км².
Мяжуе:
- на поўначы з Касцюковіцкім раёнам Магілёўскай вобласці Беларусі;
- на захадзе з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці;
- на ўсходзе з Суражскім раёнам Бранскай вобласці;
- на поўдні з Клінцоўскім раёнам Бранскай вобласці.
Гісторыя
Гардзееўскі раён утвораны ў 1929 годзе і першапачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці, а з 1937 года — у новаўтвораную Арлоўскую вобласць.
5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Гардзееўскі раён. У 1963 годзе раён скасавалі, а ў 1985 годзе — аднавілі.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 13,4 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 70 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Гліннаўскае сельскае паселішча
- Гардзееўскае сельскае паселішча
- Петравабудское сельскае паселішча
- Рудневараб’ёўскае сельскае паселішча
- Тварышынскае сельскае паселішча
- Унашаўскае сельскае паселішча
Эканоміка
На сённяшні дзень занятасць насельніцтва забяспечваюць галоўным чынам бюджэтныя арганізацыі (школа, раённая бальніца, міліцыя, суд, служба судовых прыставаў, пенсійны фонд, філіялы банкаў, а таксама калгасы).
- Гардзееўскі мясаперапрацоўчы камбінат.
- Тварышынскі спіртавы завод.
Транспарт
Сяло Гардзееўка знаходзіцца за 35 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі ў горадзе Клінцы.
Славутасці
- Царква Ушэсця Гасподняга ў с. Вялікі Бор (1809)
- Царква Св. Мікалая ў с. Казарычы
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Кузняцы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гардзееўскі раён
- Гардзееўскі раён на Radzima.org
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.