Дзяцькаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяцькаўскі раён
Дятьковский район
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Дзяцькава
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва (2009) 62 631
Плошча 1 420 км²
Дзяцькаўскі раён на карце
Часавы пояс UTC +3
Тэлефонны код +7 48333
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзя́цькаўскі раён (руск.: Дятьковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзяцькава.

Геаграфія

Плошча раёна — 1420 км². Асноўная рака — Болва.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Дзяцькаўскі раён. У 1963 раён скасавалі, а ў 1965 — аднавілі.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 62,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх паселішчах жыве каля 53,7 тыс. З астатніх 9 тыс. жыхароў каля 7 тыс. жывуць у трох найбуйнейшых сельскіх населеных пунктах (Слабадзішча, Беразіно, Дружба), пераважна ў шматкватэрных будынках з гарадскімі выгодамі.

Найбуйнейшыя населеныя пункты:

Усяго налічваецца 36 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 5 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Эканоміка

Дзяцькаўскі раён належыць да ліку прамысловых раёнаў. Па аб’ёме вырабленай прадукцыі раён займае другое месца ў вобласці. Прамысловасць раёну — пераважна шкляная і дрэваапрацоўчая, таксама развітая вытворчасць будматэрыялаў. У раёне 9 буйных прадпрыемстваў. Мае месца дадатная дынаміка прамысловай вытворчасці; так, за 2007 аб’ём адгружанай прадукцыі склаў 5229,5 млн рублёў.

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтадарога Р68 Бранск — Дзяцькава — Людзінава — Кіраў — траса А101 і чыгуначная лінія Бранск — Вязьма, дзякуючы чаму ўсе гарадскія паселішчы раёну маюць простае злучэнне з абласным цэнтрам. У горадзе Дзяцькава развіты гарадскі аўтобусны транспарт; існуе рэгулярнае аўтобуснае злучэнне з Масквой.

Спасылкі