Павел Іванавіч Чыкіда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:30, 12 верасня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Павел Чыкіда
Поўнае імя Павел Іванавіч Чыкіда
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1995(1995-06-21)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 77 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2013 — 2018 Беларусь Смалявічы 125 (3)
2015   Беларусь Крумкачы (Мінск) 15 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 16 (0)
2020 — Беларусь Гомель
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 лютага 2020.

Павел Чыкіда (нар. 21 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Кар’ера

Клубная

У 2012 годзе выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», а на наступны сезон перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ». У 2014 годзе стаў трывала выхадзіць на поле ў складзе смалявіцкай каманды.

У жніўні 2015 года на правах арэнды далучыўся да «Крумкачоў»[3], замацаваўся ў аснове сталічнага клуба ў якасці абаронцы (да таго выступаў у паўабароне) і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Смалявічы-СТІ» і праз два гады са смалявіцкай камандай таксама прабіўся ў элітны дывізіён.

У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[4], які ў сезоне 2018 змяніў назву на «Смалявічы». У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, а з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[5]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў стартавым складзе. У жніўні 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У лютым 2020 года стаў іграком «Гомеля»[6].

Міжнародная

У 2016 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі[7], аднак так і не згуляў за яе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 9 0
2014 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 27 0
2015 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 14 1
2015 (2) Д2 Крумкачы Беларусь 15 0
2016 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 24 1
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 28 1
2018 Д1 Смалявічы Беларусь 23 0
2019 Д1 Дняпро Беларусь 16 0

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Зноскі

Спасылкі