Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:09, 25 верасня 2020, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Картка ўніверсітэта |назва = Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт |скарачэнне...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт
польск.: Politechnika Białostocka
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Białostocka
Міжнародная назва Gdańsk University of Technology
Заснаваны 1949
Тып політэхніка
Рэктар Марта Касёр-Казберук
Рэктар Марта Касёр-Казберук[d][1]
Студэнты 8 000
Размяшчэнне Беласток
Юрыдычны адрас вул. Вейская 45а,
15-351 г. Беласток, Польшча
Сайт pb.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Białostocka) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Беластоку.

Агульная характарыстыка

Утворана 1 снежня 1949 года як Прыватная вячэрняя інжынерная школа ў Беластоку.

У 1964 годзе вучэльня атрымала дазвол Міністэрства вышэйшай адукацыі ПНР на адкрыццё дзённых і завочных курсаў, а таксама магістратуры. Яна таксама змяніла назву на Вышэйшую інжынерную школу.

У 1974 годзе Вышэйшая інжынерная школа была ўзведзена ў ранг акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы, з тых часоў яна ўжо дзейнічае як Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт.

Факультэты

  • Архітэктуры
  • Будаўніцтва і навук аб экалогіі
  • Электрычны
  • Інфарматыкі
  • Механічны
  • Інжынерыі кіравання

Спасылкі

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/794ef8e5-f723-4f79-b710-8612c20f3f6d Праверана 17 верасня 2022.