Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані
польск.: Uniwersytet Przyrodniczy w Poznaniu
UP Poznan.jpg
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Przyrodniczy w Poznaniu
Міжнародная назва Poznan University of Life Sciences
Заснаваны 1951
Тып універсітэт прыкладных навук
Рэктар Кшыштаф Шашкевіч
Студэнты 8 000
Размяшчэнне Познань
Юрыдычны адрас вул. Польскага войска 28,
60-637 г. Познань, Польшча
Сайт puls.edu.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані (польск.: Uniwersytet Przyrodniczy w Poznaniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Познані.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі ўніверсітэта сягаюць 1870 годза, калі стараннямі Аўгуста Цяшкоўскага была створана пад Познанню вышэйшая сельскагаспадарчая школа. Яна была адзінай польскай вышэйшай школай на польскіх землях на тэрыторыі Прусіі. Установа існавала ўсяго сем гадоў і была ліквідаваная ўказам прускага канцлера Бісмарка.

Калі яшчэ ў 1919 годзе, падчас баёў Вялікапольскага паўстання, пачаў сваю дзейнасць універсітэт, названы першапачаткова Wszechnicą Piastowska, а потым Пазнаньскім універсітэтам, яго неад'емнай часткай быў аграрна-лясны факультэт. Заняткі на факультэце пачаліся ўжо ў кастрычніку 1919 года. Тады ж быў заснаваны дэндралагічны сад. Пасля вайны, у 1949 годзе, знаходзячыся ў структурах Пазнаньскага ўніверсітэта, быў створаны сельскагаспадарчы факультэт з садаводчым аддзяленнем і лясны факультэт.

У 1951 годзе па распараджэнні Савета Міністраў ПНР адбылося яго аддзяленне ад універсітэта. Новая ВНУ атрымала назву Вышэйшай сельскагаспадарчай школы. Былі створаны наступныя факультэты: зоатэхнічны (1951), тэхналогіі драўніны (1954), садаводства (1956), тэхналогій аграрна-харчовай прамысловасці (1962), меліярацыі (1970) і эканоміка-сацыяльны (2007).

У 1972 годзе вучэльню перайменавалі ў сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1996 годзе ёй надалі імя А. Цяшкоўскага. Законам ад 7 лютага 2008 года ўніверсітэту была нададзена сучасная назва.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У структуры ўніверсітэта функцыянуе:

  • шэсць факультэтаў: сельскай гаспадаркі, садоўніцтва і біяінжынерыі, лясной гаспадаркі і тэхналогій драўніны, ветэрынарнай медыцыны і навук аб жывёлах, навук аб ежы і харчаванні, экалагічнай інжынерыі і машынабудавання, эканамічны;
  • два агульнаўніверсітэцкія навучальныя падраздзяленні: цэнтр замежных моў і цэнтр фізічнай культуры;
  • бібліятэка і навуковы інфармацыйны цэнтр;
  • выдавецтва універсітэта;
  • цэнтр інавацый і трансферу тэхналогій;
  • цэнтр бесперапыннай адукацыі;
  • цэнтр падтрымкі і развіцця;
  • цэнтр электроннага навучання;
  • дзесяць эксперыментальных устаноў;
  • рэктарат і цэнтральная адміністрацыя;
  • група прыродазнаўчых школ у Познані.

Навуковую і адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць інстытуты і кафедры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]