Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт
польск.: Politechnika Świętokrzyska
Gmach Rektoratu i Biblioteki,posągi Stanisław Staszica i Egeniusza Kwiat....jpg
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Świętokrzyska
Міжнародная назва Kielce University of Technology
Заснаваны 1965
Тып політэхніка
Рэктар Збігнеў Каруба
Студэнты 7 300
Размяшчэнне Кельцы
Юрыдычны адрас вул. Тысячагоддзя Польскай Дзяржавы 7,25-314 г. Кельцы, Польшча
Сайт tu.kielce.pl

Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Świętokrzyska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кельцах.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1965 годзе як Келецка-Радамская вячэрняя інжынерная школа, пасля атрымання ў 1972 годзе паўнамоцтваў для прысваення доктарскай ступені ў галіне будаўніцтва і эксплуатацыі машын у 1974 годзе вучэльня атрымлівае сучасную назву і статус. На працягу многіх гадоў універсітэт меў навучальныя цэнтры ў асобных гарадах Свентакшыскага ваяводства. У 2016 годзе ВНУ стварыў у Сандаміры Цэнтр архітэктуры і гуманітарных навук.

Універсітэт праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі па 19 спецыяльнасцях і больш за 60 спецыялізацыях, а таксама на трэцяй ступені (у дактарантуры) па чатырох напрамках. Універсітэт мае права прысвойваць ступень доктара ў сямі дысцыплінах і прысвойваць ступень доктара хабілітаванага ў чатырох дысцыплінах.

У вэб-рэйтынгу універсітэтаў свету за ліпень 2018 года, які паказвае прысутнасць акадэмічных інстытуцый у Інтэрнэце, універсітэт заняў 3371 месца ў свеце сярод усіх тыпаў ВНУ.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Будаўніцтва і архітэктуры
  • Электратэхнікі, аўтаматыкі і інфарматыкі
  • Інжынерыі навакольнага асяроддзя, геаматыкі і энергетыкі
  • Мехатронікі і машынабудавання
  • Упраўлення і камп'ютарнага мадэлявання

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]