Сядлецкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядлецкі ўніверсітэт
польск.: Uniwersytet w Siedlcach
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet w Siedlcach
Міжнародная назва University of Siedlce
Заснаваны 1969
Рэктар Міраслаў Мінкіна
Рэктар Mirosław Minkina[d][1]
Студэнты 5 000
Размяшчэнне Седльцы
Юрыдычны адрас вул. Канарскага 2,
08-110 г. Седльцы, Польшча
Сайт uph.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядлецкі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet w Siedlcach) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Седльцах.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1969 годзе. Вядомы таксама як Падляская акадэмія (1999-2010), Вышэйшая аграрна-педагагічная школа ў Седльцах (1977-1999), Вышэйшая педагагічная школа ў Седльцах (1974-1977), Вышэйшая настаўніцкая школа ў Седльцах (1969-1974). Статус універсітэта вучэльняй атрыманы ў адпаведнасці з законам ад 23 ліпеня 2010 года аб прысваенні Падляскай акадэміі найменавання Універсітэта прыродазнаўчых і гуманітарных навук. У склад універсітэта ўваходзяць 5 факультэтаў, у рамках факультэтаў існуюць таксама профільныя інстытуты.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуманітарных навук
  • Сацыяльных навук
  • Дакладных і прыродазнаўчых навук
  • Аграінжынерыі і навук аб жывёлах
  • Медыцынскіх навук і навук аб здароў'і

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут гісторыі
  • Інстытут мовазнаўства і літаратуразнаўства
  • Інстытут навук аб бяспецы
  • Інстытут навук аб палітыцы і адміністрацыі
  • Інстытут навук аб упраўленні і якасці
  • Інстытут педагогікі
  • Інстытут інфарматыкі
  • Інстытут матэматыкі
  • Інстытут біялагічных навук
  • Інстытут хімічных навук
  • Інстытут сельскай гаспадаркі і садаводства
  • Інстытут заатэхнікі і рыбальства
  • Інстытут навук аб здароў'і

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/dacccb40-e3e3-4113-a28e-54c4a59d550e Праверана 17 верасня 2022.