Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне
польск.: Zachodniopomorski Uniwersytet Technologiczny w Szczecinie
Арыгінальная назва польск.: Zachodniopomorski Uniwersytet Technologiczny w Szczecinie
Міжнародная назва West Pomeranian University of Technology
Заснаваны 2009
Тып політэхніка
Рэктар Яцэк Врубель
Рэктар Jacek Wróbel[d][1]
Студэнты 15 000
Размяшчэнне Шчэцін
Юрыдычны адрас вул. Пястаў 17,
70-310 г. Шчэцін, Польшча
Сайт zut.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне (польск.: Zachodniopomorski Uniwersytet Technologiczny w Szczecinie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Шчэціне.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў утвораны 1 студзеня 2009 года ў Шчэціне ў выніку зліцця Сельскагаспадарчай акадэміі ў Шчэціне і Шчэцінскага політэхнічнага ўніверсітэта. Універсітэт мае 11 факультэтаў з 47 спецыяльнасцямі. Ва ўніверсітэце працуюць 2,3 тыс. супрацоўнікаў, а вучыцца каля 15 тыс. студэнтаў. Асноўнай мэтай дзейнасці універсітэта з'яўляецца навучанне і правядзенне навуковых даследаванняў у галіне тэхнічных, сельскагаспадарчых, эканамічных, біялагічных, хімічных і матэматычных навук.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт архітэктуры
  • Факультэт біятэхналогій і жывёлагадоўлі
  • Факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі
  • Эканамічны факультэт
  • Электратэхнічны факультэт
  • Факультэт інфарматыкі
  • Факультэт машынабудавання і мехатронікі
  • Факультэт навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі
  • Факультэт навук аб харчаванні і рыбальстве
  • Факультэт марской тэхнікі і транспарту
  • Факультэт тэхналогій і хімічнай інжынерыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/e089e89f-100d-4446-96ca-e31f5d670002 Праверана 17 верасня 2022.