Радамскі ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радамскі ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага
польск.: Uniwersytet Radomski im. Kazimierza Pułaskiego
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Radomski im. Kazimierza Pułaskiego
Міжнародная назва Kazimierz Pułaski University in Radom
Заснаваны 1950
Рэктар Славомір Букоўскі[d][1]
Студэнты 4 000
Размяшчэнне Радам
Юрыдычны адрас вул. Мальчэўскага 29,
26-600 г. Радам, Польшча
Сайт uniwersytetradom.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радамскі ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага (польск.: Uniwersytet Radomski im. Kazimierza Pułaskiego) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Радаме.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў Радаме ў 1950 годзе як інжынерная школа. У 1965-1974 гадах функцыянавала як Келецка-Радамская вячэрняя інжынерная школа, Келецка-Радамская вышэйшая інжынерная школа. У 1974 годзе на базе Келецка-Радамскай вышэйшай інжынернай школы быў створаны Свентакшыскі політэхнічны інстытут. У 1978 годзе са структур Свентакшыскага політэхнічнага інстытута была выдзелена Вышэйшая інжынерная школа ў Радаме, якой праз год было прысвоена імя Казіміра Пуласкага. Законам ад 4 ліпеня 1996 года вучэльна перайменавана ў Радамскі політэхнічны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Эканомікі і фінансаў
  • Філалагічна-педагагічны
  • Хімічнай інжынерыі і таваразнаўства
  • Механічны
  • Медыцынскіх навук і навук аб здароў'і
  • Права і адміністрацыі
  • Мастацтва
  • Транспарту, электратэхнікі і інфарматыкі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/282be714-cb82-4078-850e-810d7003cb31 Праверана 17 верасня 2022.