Перайсці да зместу

Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт
польск.: Politechnika Lubelska
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Lubelska
Міжнародная назва Lublin University of Technology
Заснаваны 1953
Тып політэхніка
Рэктар Пётр Кацэйка
Рэктар Zbigniew Pater[d][1]
Студэнты 9 000
Краіна
Размяшчэнне Люблін
Юрыдычны адрас вул. Надбыстжыцка 38D,20-618 г. Люблін, Польшча
Сайт pollub.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Lubelska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Любліне.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1953 годзе ў Любліне як Вячэрняя інжынерная школа. Адначасова са стварэннем школы пачаў функцыянаваць яе першы факультэт - механічны. У 1965 годзе вучэльню перайменавалі ў Вышэйшую інжынерную школу. У тым жа годзе быў створаны факультэт грамадзянскага будаўніцтва, годам раней - электратэхнічны факультэт. У 1977 годзе Вышэйшую інжынерную школу перайменавалі ў Політэхніку. У 1988 годзе быў створаны факультэт кіравання і асноў тэхнікі, які з 28 снежня 2007 года быў ператвораны ў факультэт кіравання. У 2003 годзе факультэт электратэхнікі быў ператвораны ў факультэт электратэхнікі і інфарматыкі. Са снежня 2007 года ў ВНУ дзейнічае шосты факультэт - факультэт асноў тэхнікі.

З'яўляецца адным з пяці дзяржаўных універсітэтаў у Любліне, з якіх адзіны мае тэхнічны профіль. Універсітэт прапануе праграмы навучання на ўзроўні бакалаўра, інжынера, магістра і доктара. Уключае 14 навучальных будынкаў, частка з якіх - гістарычныя сядзібы. Адміністрацыя ўніверсітэта размешчана ў гістарычных будынках былога палаца Сабескіх на вул. Бернардынскай у цэнтры горада.

  • Механічны
  • Электратэхнікі і інфарматыкі
  • Будаўніцтва і архітэктуры
  • Інжынерыі навакольнага асяроддзя
  • Упраўлення
  • Асноў тэхнікі
  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/337ae4a1-4e95-456f-bc53-d8d54b952a53 Праверана 17 верасня 2022.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.