Універсітэты Польшчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Універсітэт ў Польшчы (польск.: Uniwersytet w Polsce) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічае на аснове закона Рэспублікі Польшча ад 20 ліпеня 2018 года аб вышэйшай адукацыі і навуцы. Гэты закон ппрымяняецца як да дзяржаўных, так і да прыватных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама да Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ і Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, і не прымяняецца да семінарый і іншых рэлігійных навучальных устаноў. Пры гэтым Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус, вызначаны Канкардатам са Святым Прастолам.

Некаторыя польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія адпавядаюць нарматыўным патрабаванням, прадугледжаным для ўніверсітэтаў, адззначаюць гэта ў сваіх статутах, але традыцыйна не выкарыстоўваюць слова "універсітэт" у сваёй афіцыйнай назве на польскай мове. Хаця на іншых мовах (напрыклад, англійскай) слова "універсітэт" у назве можа і прысутнічаць для ўдакладнення статуса вышэйшай навучальнай установы.

Акрамя ўласна ўніверсітэтаў у Польшчы таксама функцыянуюць шматлікія дзяржаўныя і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія, аднак, не маюць гэтага статусу і, адпаведна, поўных акадэмічных правоў універсітэта: акадэміі, галоўныя і вышэйшыя школы і інш. Іх не варта блытаць з уласна ўніверсітэтамі ў разуменні польскага заканадаўства, нават нягледзячы на іх высокі аўтарытэт, навуковыя дасягненні, значную колькасць студэнтаў і супрацоўнікаў, салідны ўзрост і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне ўніверсітэта ў Кракаве, карціна Яна Матэйкі

Хоць пачатак універсітэцкай адукацыі ў Польшчы прыпадае на XIV стагоддзе, ужо з XIII стагоддзяў усё больш палякаў прымалі замежныя вучэльні. У перыяд панавання Уладзіслава І Лакетка на дзяржаўнай службе знаходзіліся 41 чалавек з вышэйшай адукацыяй. На службе ў караля Казіміра III Вялікага было 56 чалавек з універсітэцкай адукацыяй, а Людовік Венгерскі меў такіх 12 чалавек. Усяго ў XIV стагоддзі польскай дзяржаве служылі 84 паіменна вядомыя чалавека, якія мелі вышэйшую адукацыю.

Намаганні па стварэнні ў Польшчы ўніверсітэта распачаў кароль Казімір III Вялікі, які звярнуўся з гэтай нагоды да папы Урбана V. У красавіку 1363 года пантыфік станоўча адказаў на каралеўскую просьбу. 12 мая 1364 года каралеўская канцылярыя выдала ўстаноўчы дакумент для універсітэта. У той жа дзень адпаведны дакумент таксама выдалі гарадскія ўлады Кракава. 1 верасня 1364 года Урбан V заснаваў Кракаўскі універсітэт і надаў яму тыя ж прывілеі і паўнамоцтвы, якімі валодалі іншыя еўрапейскія універсітэцкія супольнасці. Хоць дакладна невядома, калі ўніверсітэт пачаў функцыянаваць, мяркуецца, што гэта адбылося яшчэ пры жыцці заснавальніка, гэта значыць да 1370 года. Першыя заняткі, верагодна, праводзіліся ў дамах прафесараў, якія жылі на Вавельскім узгорку. Пасля смерці Казіміра III Вялікага універсітэт перастаў працаваць. Функцыянаванне аднавілася ў 1390 годзе дзякуючы намаганням караля Уладзіслава II Ягайла. З-за ролі, якую кароль і каралева Ядвіга адыгралі ў аднаўленні універсітэта, у XIX стагоддзі універсітэту была дадзена назва Ягелонскага.

У 1661 годзе кароль Ян II Казімір заснаваў у Львове езуіцкую акадэмію на базе калегіума. У 1758 годзе кароль Аўгуст ІІІ ператварыў вучэльню на Львоўскую акадэмію. У 1784 годзе аўстрыйскі імператар Іосіф II Габсбург заснаваў у Львове свецкі універсітэт (Юзэфінскі універсітэт), які ў пачатку XIX стагоддзя быў ператвораны ў ліцэй. У 1817 годзе імператар Франц ІІ зноў заснаваў у Львове ўніверсітэт (Францысканскі універсітэт), у якім выкладалі на нямецкай мове. Пасля 1871 года, калі імператар Франц Іосіф І адмяніў моўныя абмежаванні, усё больш лекцый праводзілася на польскай мове. У XIX стагоддзі ў валаданнях Расійскай імперыі існаваў Каралеўскі Варшаўскі ўніверсітэт (з 1816 года да Лістападаўскага паўстання). У 1870-1915 гадах функцыянаваў Імператарскі Варшаўскі універсітэт з выкладаннем на рускай мове. Палякі складалі ад 60 % да 70 % яго слухачоў. Пасля арганізаванага ў 1905 годзе байкоту рускіх ВНУ большасць з іх з'ехала ў іншыя ўніверсітэты.

У міжваенны перыяд у Польшчы функцыянавала пяць дзяржаўных універсітэтаў: Ягелонскі універсітэт, Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні, Універсітэт Яна Казіміра ў Львове, Варшаўскі ўніверсітэт (створаны ў 1915 годзе, з 1930-х гадоў - Універсітэт імя Юзэфа Пілсудскага) і Пазнанскі ўніверсітэт (заснаваны ў 1919 годзе). З 1918 года дзейнічала таксама недзржаўная каталіцкая вучэльня - Люблінскі ўніверсітэт, які у 1928 годзе стаў называцца каталіцкім. Дзейнасць вышэйшых навучальных устаноў рэгулявалася законам ад 13 ліпеня 1920 года аб акадэмічных школах, які гарантавалі ім вялікую аўтаномію. У міжваенны перыяд найбольш папулярнымі напрамкамі навучання былі філасофія, правазнаўства і палітычныя навукі. Падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць польскіх універсітэтаў была прыпыненая. У Варшаве ў 1940 годзе быў створаны тайны Універсітэт заходніх зямель, штат якога складалі навукоўцы закрытага Познаньскага ўніверсітэта. З восені 1943 года ён меў філіялы ў Чэнстахове і Кельцах. Пасля заканчэння вайны ў 1945/1946 навучальным годзе найбуйнейшым польскім універсітэтам па колькасці студэнтаў стаў Ягелонскі універсітэт, які навучаў 8288 чалавек. Самым маленькім універсітэтам у гэтым сэнсе быў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, у якім навучалася 1159 студэнтаў. У пасляваенны час у Польскай Народнай Рэспубліцы было створана яшчэ 7 новых універсітэтаў.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У Польшчы сёння дзейнічаюць больш 40 універсітэтаў, сярод якіх:

  • 18 так званых класічных універсітэтаў, падначаленых міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі;
  • 2 універсітэты, якія класіфікуюцца як мастацкія ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны;
  • 4 універсітэты, якія класіфікуюцца як эканамічныя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі;
  • 9 медыцынскіх універсітэтаў, падначаленых міністэрству аховы здароўя;
  • 3 універсітэты, якія класіфікуюцца як педагагічныя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі;
  • 5 універсітэтаў, якія класіфікуюцца як сельскагаспадарчыя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі і інш.

Функцыянуе таксама два недзяржаўныя універсітэты: Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II і SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт у Варшаве. Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус.

Класічныя дзяржаўныя ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Ягелонскі ўніверсітэт Кракаў &&&&&&&&&&042400.&&&&&042 400 01364 1364 Kraków - Collegium Novum 01.JPG
2 Варшаўскі ўніверсітэт Варшава &&&&&&&&&&045000.&&&&&045 000 01915 1915 Bramauw.jpg
3 Універсітэт імя Адама Міцкевіча Познань &&&&&&&&&&039000.&&&&&039 000 01919 1919 Collegium Minus w Poznaniu.jpg
4 Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры Люблін &&&&&&&&&&022000.&&&&&022 000 01944 1944 Wpia umcs.jpg
5 Лодзінскі ўніверсітэт Лодзь &&&&&&&&&&035000.&&&&&035 000 01945 1945 Łódź, Uniwersytet Łódzki Rektorat Uniwersytetu Łódzkiego - nowy - panoramio (1).jpg
6 Універсітэт Мікалая Каперніка Торунь &&&&&&&&&&027000.&&&&&027 000 01945 1945 UMK w Toruniu.JPG
7 Уроцлаўскі ўніверсітэт Уроцлаў &&&&&&&&&&026000.&&&&&026 000 01945 1945 Kolegium jezuickie, ob. Uniwersytet Wrocławski.jpg
8 Сілезскі ўніверсітэт Катавіцы &&&&&&&&&&026000.&&&&&026 000 01968 1968 Katowice - Bankowa 12 - rektora Uniwersytetu Śląskiego.jpg
9 Гданьскі ўніверсітэт Гданьск &&&&&&&&&&027000.&&&&&027 000 01970 1970 Biblioteka UG 30-04-2007.jpg
10 Шчэцінскі ўніверсітэт Шчэцін &&&&&&&&&&017000.&&&&&017 000 01984 1984 USBudynekRektoratu.jpg
11 Апольскі ўніверсітэт Аполе &&&&&&&&&&011000.&&&&&011 000 01994 1994 PL Opole collegiummaius.jpg
12 Беластоцкі ўніверсітэт Беласток &&&&&&&&&&013000.&&&&&013 000 01997 1997 Białystok ul. Warszawska 63, Kamienica pana Trębickiego.jpg
13 Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт Ольштын &&&&&&&&&&026000.&&&&&026 000 01999 1999 Uniwersytet Warmińsko-Mazurski w Olsztynie.jpg
14 Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага Варшава &&&&&&&&&&016000.&&&&&016 000 01999 1999 Poland Warsaw UKSW Wojcickiego Auditorium Maximum.jpg
15 Жэшоўскі ўніверсітэт Жэшаў &&&&&&&&&&018000.&&&&&018 000 02001 2001 P8070122.JPG
16 Зялёнагурскі ўніверсітэт Зялёна Гура &&&&&&&&&&013000.&&&&&013 000 02001 2001 594805 licealna 9.JPG
17 Універсітэт Казіміра Вялікага Быдгашч &&&&&&&&&&010000.&&&&&010 000 02005 2005 Bdg Copernicanum nar 1 07-2013.jpg
18 Універсітэт Яна Каханоўскага Кельцы &&&&&&&&&&013000.&&&&&013 000 02011 2011 Uniwersytet Jana Kochanowskiego w Kielcach.JPG

Класічныя недзяржаўныя ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II Люблін &&&&&&&&&&013000.&&&&&013 000 01918 1918 Dziedziniec KUL (Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II).JPG
2 SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт Варшава &&&&&&&&&&017000.&&&&&017 000 02015 2015 SWPS University in Warsaw 05.jpg

Мастацкія ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена Варшава &&&&&&&&&&&01000.&&&&&01 000 02008 2008 Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina w Warszawie 2019.jpg
2 Познаньскі ўніверсітэт мастацтваў Познань &&&&&&&&&&&01500.&&&&&01 500 02010 2010 Akademia Sztuk Pięknych w Poznaniu.jpg

Педагагічныя ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі Кракаў &&&&&&&&&&015000.&&&&&015 000 02008 2008 Kraków-Akademia Pedagogiczna front (2007).jpg
2 Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт Седльцы &&&&&&&&&&&07000.&&&&&07 000 02010 2010 Siedlce-pałac3.JPG
3 Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длугаша Чэнстахова &&&&&&&&&&&06000.&&&&&06 000 02018 2018 Budynek dydaktyczny 1.jpg

Медыцынскія ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Лодзінскі медыцынскі ўніверсітэт Лодзь &&&&&&&&&&&08000.&&&&&08 000 02002 2002 Pałac Jakuba Hertza.JPG
2 Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага Познань &&&&&&&&&&&07000.&&&&&07 000 02007 2007 Collegium Maius RB2.JPG
3 Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт Катавіцы &&&&&&&&&&&09000.&&&&&09 000 02007 2007 Katowice - Akademia Medyczna.JPG
4 Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт Варшава &&&&&&&&&&&09000.&&&&&09 000 02008 2008 Budynek rektoratu Warszawskiego Uniwersytetu Medycznego.JPG
5 Люблінскі медыцынскі ўніверсітэт Люблін &&&&&&&&&&&07000.&&&&&07 000 02008 2008 Collegium Anatomicum in Lublin.jpg
6 Беластоцкі медыцынскі ўніверсітэт Беласток &&&&&&&&&&&04000.&&&&&04 000 02008 2008 Białystok, Pałac Branickich (pn-wsch).jpg
7 Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт Гданьск &&&&&&&&&&&05000.&&&&&05 000 02009 2009 Atheneum Gedanense Novum w Gdańsku.JPG
8 Паморскі медыцынскі ўніверсітэт Шчэцін &&&&&&&&&&&04000.&&&&&04 000 02010 2010 Szczecin Pomorska Akademia Medyczna biblioteka glowna.jpg
9 Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў Уроцлаў &&&&&&&&&&&06000.&&&&&06 000 02012 2012 Akademia Medyczna Wrocław.jpg

Эканамічныя ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Кракаўскі эканамічны ўніверсітэт Кракаў &&&&&&&&&&021000.&&&&&021 000 02007 2007 Akademia Ekonomiczna w Krakowie Main building 00.JPG
2 Уроцлаўскі эканамічны ўніверсітэт Уроцлаў &&&&&&&&&&013000.&&&&&013 000 02008 2008 Moderus Gamma Wrocław No500.jpg
3 Познаньскі эканамічны ўніверсітэт Познань &&&&&&&&&&010000.&&&&&010 000 02008 2008 Poznań, Al. Niepodległości 10 (uniwersytet Ekonomiczny).jpg
4 Катавіцкі эканамічны ўніверсітэт Катавіцы &&&&&&&&&&011000.&&&&&011 000 02010 2010 Katowice, ratusz, ob. rektorat Akademii Ekonomicznej.JPG

Сельскагаспадарчыя ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Уроцлаўскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Уроцлаў &&&&&&&&&&011000.&&&&&011 000 02006 2006 Uniwersytet Przyrodniczy we Wrocławiu.JPG
2 Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх Быдгашч &&&&&&&&&&&09000.&&&&&09 000 02006 2006 Zespół szkoły powszechnej, ob. w gestii UTP Śniadeckich (6).JPG
3 Познаньскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Познань &&&&&&&&&&011000.&&&&&011 000 02008 2008 UP Poznan.jpg
4 Сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя Гуга Калантая Кракаў &&&&&&&&&&011000.&&&&&011 000 02008 2008 JKRUK 20070524 AR Krakow.jpg
5 Люблінскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Люблін &&&&&&&&&&&09000.&&&&&09 000 02008 2008 Centrum Kongresowe Uniwersytetu Przyrodniczego w Lublinie (24-03-2010).jpg

Тэхнічныя ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт Гданьск &&&&&&&&&&015000.&&&&&015 000 01904 1904 Gmach glowny politechnika.jpg
2 Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт Варшава &&&&&&&&&&030000.&&&&&030 000 01915 1915 Gmach Główny Politechniki Warszawskiej 2018.jpg
3 Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца Кракаў &&&&&&&&&&034000.&&&&&034 000 01919 1919 Krakow AGH 1.jpg
4 Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт Познань &&&&&&&&&&020000.&&&&&020 000 01919 1919 Rektorat Politechniki Poznańskiej 03.JPG
5 Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт Уроцлаў &&&&&&&&&&027000.&&&&&027 000 01945 1945 Wroclaw-budynek Wydzialu Architektury Politechniki.jpg
6 Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт Глівіцы &&&&&&&&&&020000.&&&&&020 000 01945 1945 Gliwice Wrocławska Wydział Architektury Politechniki Śląskiej 04 09 2011 P9049539.jpg
7 Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт Лодзь &&&&&&&&&&018000.&&&&&018 000 01945 1945 PŁ Lodex.JPG
8 Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі Кракаў &&&&&&&&&&014000.&&&&&014 000 01954 1954 Cracow University of Technology - Politechnika Krakowska.jpg
9 Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт Чэнстахова &&&&&&&&&&&07000.&&&&&07 000 01955 1955 Politechnika Częstochowska WIMiI.jpg
10 Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча Жэшаў &&&&&&&&&&013000.&&&&&013 000 01974 1974 Albigowa 0121popr.jpg
11 Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт Беласток &&&&&&&&&&&08000.&&&&&08 000 01974 1974 Politechnika Białostocka - wydział informatyki(2).jpg
12 Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт Кельцы &&&&&&&&&&&07000.&&&&&07 000 01974 1974 Gmach Rektoratu i Biblioteki,posągi Stanisław Staszica i Egeniusza Kwiat....jpg
13 Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт Люблін &&&&&&&&&&&09000.&&&&&09 000 01977 1977 Politechnika Lubelska 0002.jpg
14 Апольскі політэхнічны ўніверсітэт Аполе &&&&&&&&&&&06000.&&&&&06 000 01996 1996 WBPOodtylu.jpg
15 Кашалінскі політэхнічны ўніверсітэт Кашалін &&&&&&&&&&&04000.&&&&&04 000 01996 1996 Politechnika Koszalińska-ekonomia i zarzadzanie.jpg
16 Бельска-Бяльская тэхнічна-гуманітарная акадэмія Бельска-Бяла &&&&&&&&&&&07000.&&&&&07 000 02001 2001 POL Bielsko-Biała Mickiewicza 24, Rektorat ATH 2.JPG
17 Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт Шчэцін &&&&&&&&&&012000.&&&&&012 000 02009 2009 Szczecin Zachodniopomorski Uniwersytet Technologiczny 3.jpg
18 Тэхналагічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага Радам &&&&&&&&&&&07000.&&&&&07 000 02012 2012 Faculty of Economics of Technical University of Radom.jpg
19 Марскі ўніверсітэт Гдыня &&&&&&&&&&&04000.&&&&&04 000 02018 2018 Gdynia, Dom Żeglarza Polskiego (1).JPG

Універсітэты са спецыяльным статусам[правіць | правіць зыходнік]

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II Кракаў &&&&&&&&&&&03000.&&&&&03 000 02009 2009 SiedzibaPAT.jpg

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]