Сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя Гуга Калантая ў Кракаве

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя Гуга Калантая ў Кракаве
польск.: Uniwersytet Rolniczy im. Hugona Kołłątaja w Krakowie
JKRUK 20070524 AR Krakow herb.jpg
JKRUK 20070524 AR Krakow.jpg
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Rolniczy im. Hugona Kołłątaja w Krakowie
Міжнародная назва Agricultural University of Kraków
Заснаваны 1953
Тып аграрны ўніверсітэт
Рэктар Уладзімір Сады
Студэнты 8 500
Размяшчэнне Кракаў
Юрыдычны адрас Алея Адама Міцкевіча 21,
31-120 г. Кракаў, Польшча
Сайт urk.edu.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя Гуга Калантая ў Кракаве (польск.: Uniwersytet Rolniczy im. Hugona Kołłątaja w Krakowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі ў Кракаве датуецца канцом XVIII стагоддзя. У 1776 годзе Гуга Калантай, куратар асветы і рэфарматар адукацыйнай сістэмы Рэчы Паспалітай, прапанаваў, каб стварэнне кафедры сельскай гаспадаркі было уключана ў праект рэформаў Галоўнай Кароннай школы. Ідэя Калантая было рэалізавана толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў. У 1806 годзе ў Кракаве была створана кафедра сельскай гаспадаркі, якая існавала толькі да 1809 года.

Перапынак у выкладанні сельскай гаспадаркі ў Кракаве працягваўся да 1890 года, калі на філасофскім факультэце Ягелонскага ўніверсітэта было створана трохгадовае сельскагаспадарчае аддзяленне. Яго дырэктарам у 1892 годзе быў прызначаны яго суарганізатар - прафесар Эміль Гадлеўскі - батанік, фізіёлаг, хімік, сааўтар польскай фізіялогіі раслін. Гэтую пасаду прафесар Гадлеўскі займаў на працягу 16 гадоў. З яго удзелам у Кракаве ў 1906-1910 гады быў пабудаваны Collegium Agronomicum, які знаходзіцца на Алее Міцкевіча 21, у якім ужо шмат гадоў знаходзіцца рэктарат і сенат універсітэта і які сёння носіць імя прафесара Э. Гадлеўскага.

Аддзяленне працавала да 1923 года, калі яно было ператворана ў сельскагаспадарчы факультэт Ягелонскага ўніверсітэта. За трыццаць адзін год існавання ён выпусціў 573 выпускніка. Як сельскагаспадарчы факультэт Ягелонскага ўніверсітэта інстытуцыя існавала да пачатку Другой сусветнай вайны.

Пасля вайны ў 1945 годзе сельскагаспадарчы факультэт аднавіў сваю дзейнасць. У 1946 годзе ён быў ператвораны на аграрна-лясны факультэт. У 1949 годзе лясны факультэт быў выдзелены як самастойны факультэт у складзе Ягелонскага ўніверсітэта.

У 1953 годзе на базе факультэта сельскай гаспадаркі і факультэта лясной гаспадаркі, а таксама новаўтворанага заатэнічнага факультэта была ўтворана Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, якая стала самастойнай навукова-дыдактычнай адзінкай, незалежнай ад Ягелонскага ўніверсітэта. Па меры развіцця вучэльні ў яе рамках ствараліся новыя факультэты: у 1955 годзе - факультэт меліярацыі, у 1963 годзе быў зноў адроджаны лясны факультэт, у 1968 годзе - факультэт садаводства.

У 1972 годзе Вышэйшая сельскагаспадарчая школа была перайменаваная на Сельскагаспадарчую акадэмію імя Гуга Калантая.

Развіццё вучэльні працягвалася, ствараліся новыя факультэты: у 1973 годзе - факультэт эканомікі і гандлю ў сельскай гаспадарцы ў Жэшаве, які ў 2001 годзе як факультэт эканомікі быў уключаны ў склад Жэшоўскага ўніверсітэта, у 1977 годзе - факультэт механізацыя сельскай гаспадаркі і энергетыкі, у 1994 годзе - факультэт харчовых тэхналогій.

11 красавіка 2008 года акадэмія была перайменаваная ў Сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя Гуга Калантая ў Кракаве.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аграрна-эканамічны факультэт
  • Лясны факультэт
  • Факультэт жывёлагадоўлі і біялогіі жывёл
  • Факультэт інжынерыі навакольнага асяроддзя і геадэзіі
  • Факультэт біятэхналогій і садаводства
  • Факультэт інжынерыі вытворчасці і энергетыкі
  • Факультэт харчовых тэхналогій
  • Цэнтр ветэрынарнай медыцыны (сумесны з Ягелонскім універсітэтам)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]