Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:36, 20 сакавіка 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Уладзімір Андрэйчанка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
з 27 кастрычніка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік Вадзім Папоў
Cтаршыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
лістапад 1994 — кастрычнік 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Кулакоў
Пераемнік Аляксандр Косінец

Нараджэнне 2 студзеня 1949(1949-01-02)[1][2] (75 гадоў)
Дзеці Уладзіслаў Уладзіміравіч Андрэйчанка[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць аграном, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык
Узнагароды
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Дружбы
Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені
Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Паўла́віч Андрэйчанка (нар. 2 студзеня 1949, в. Мар’янова, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1968), Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў аграномам у калгасе «Перамога сацыялізму» Верхнядзвінскага раёна (1968), старшым аграномам па вапнаванні Зубкоўскага спецаддзялення «Сельгастэхнікі». У 1972—1973 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1973—1974 гг. — загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1974—1975 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага РК КПБ. 1975—1978 гг. — сакратар парткама саўгаса «Адаменкі». 1978—1981 гг. — старшыня калгаса імя А. Ф. Данукалава. 1981—1985 гг. — намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. 1985—1987 гг. старшыня выканкама Лёзненскага Савета народных дэпутатаў. 1981—1991 гг. — першы сакратар Верхнядзвінскага РК КПБ. 1991—1994 гг. — першы намеснік, старшыня камісіі па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні харчаваннем насельніцтва Віцебскага аблвыканкама. З лістапада 1994 г. па кастрычнік 2008 г. — старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1994). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2008). З 27.10.2008 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, з 18.10.2012 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў пятага склікання.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

З 2016 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці[3].

З 2019 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[4].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыны II і III ступені, ордэнам Дружбы (Расія), удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тры юбілейных медаля; узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква).

Асабістае жыццё

Ва Уладзіміра Андрэйчанкі ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам[5].

Зноскі

Літаратура

  • Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання / Аўт.-склад.: А. Э. Вярцінскі, Н. А. Карповіч, С. В. Савіцкая, А. Г. Чурсін; пад агул. рэд. Г. В. Навіцкага, В. А. Папова. — Мінск: БЕЛТА, 2008. — 312 с.: іл. — С. 162.
  • Андрейченко Владимир Павлович // Кто есть кто в Беларуси = Хто ёсць хто ў Беларусі = Who is who in Belarus / сост. В. Ф. Голубев [и др.]. — Мн., 2001. — С. 15-16.

Спасылкі