Ісландскае плато

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
тыповы краявід Ісландскага плато

Ісландскае плато (ісл.: Miðhálendið) - пласкагор'е ў цантральнай частцы Ісландыі.

Ісландскае плато ахоплівае найбольшую частку ўнутранай тэрыторыі Ісландыі. Адпаведна прынятаму ў гэтай краіне палажэнню, як "плато" прынята лічыць усе тэрыторыі, што знаходзяцца на вышыні 200 м і болей над узроўнем мора. Да такіх адносяцца 75% ад усёй плошчы Ісландыі.