Праліў Вількіцкага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 77°57′43″ пн. ш. 103°26′50″ у. д. / 77.961944° пн. ш. 103.447222° у. д. (G) (O) (Я)

Праліў Вількіцкага ўнізе

Праліў Вількіцкага — праліў, які аддзяляе паўвостраў Таймыр ад архіпелага Паўночная Зямля і злучае Карскае мора з морам Лапцевых.

Даўжыня праліва Вількіцкага складае 130 (104[1][2]) км, а шырыня ў самым вузкім месцы паміж мысам Чалюскін і мысам Таймыр на востраве Бальшавік — 56 км. На ўсход ад Бальшавіка ад праліва Вількіцкага адгаліноўваецца ў паўночна-ўсходнім напрамку праліў Яўгенава, які аддзяляе гэты буйны востраў архіпелага ад невялікіх паўднёва-ўсходніх астравоў Старакадомскага і Малы Таймыр. На захад ад праліва Вількіцкага размешчаны чатыры невялікіх вострава Гейберга. Тут глыбіня мора складае ад 100 да 150 м, ва ўсходняй частцы — больш за 200 м.

Праліў названы ў гонар гідрографа і даследчыка Арктыкі начальніка галоўнага Гідраграфічнага ўпраўлення Расіі Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага, які ў 1913 годзе ў рамках Гідраграфічнай экспедыцыі на ледаколах «Таймыр» і «Вайгач» распачаў няўдалую спробу прайсці праз праліў, але затрымаўся ў льдах. Упершыню гэтая найбольш паўночная частка Паўночнага марскога шляху была пройдзеная ў 1878 годзе шведам Адольфам Эрыкам Нордэншэльдам.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 172. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  2. Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова, 2006.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 172. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова, 2006.(руск.) 
  • География. Современная иллюстрированная энциклопедия. — М.: Росмэн. Под редакцией проф. А. П. Горкина, 2006.(руск.) 

Шаблон:KrasnoyarskKrai-geo-stub