Хрыбет Мендзялеева
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Хрыбет Мендзяле́ева[1] — падводны горны хрыбет у цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна.
Знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вострава Урангеля. Ад хрыбта Ламаносава аддзелены катлавінамі Макарава і Падводнікаў, на ўсходзе мяжуе з Чукоцкім плато. Найменшая глыбіня над хрыбтом складае 915[2] м. Даўжыня хрыбта каля 1500 км.
Хрыбет адкрыты савецкай паветранай высокашыротнай экспедыцыяй у 1949 годзе і названы ў гонар Д. І. Мендзялеева.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
- ↑ Менделеева хребет // Большая российская энциклопедия (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мендзялеева хрыбет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 284.
- Менделеева хребет (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі