Хрыбет Гакеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хрыбет Гакеля — падводны хрыбет у Паўночным Ледавітым акіяне паміж катлавінамі Нансена і Амундсена. Паўночны працяг Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта.

Хрыбет складаецца з амаль паралельных хрыбтоў, шматлікіх конусападобных гор, складзеных вулканічнымі пародамі (пераважна базальтамі). Па восі хрыбта размешчаны глыбокія цясніны шырынёй 20—30 км, якія ўтвараюць рыфтавую даліну.

Працягласць хрыбта складае больш за 1000 км. Вяршыні хрыбта ўзвышаюцца над дном да 4 км, найменшая вядомая глыбіня над хрыбтом складае 400 м (гара Ленінскага Камсамола).

Хрыбет атрымаў назву ад імя яго першаадкрывальніка, савецкага вучонага Якава Гакеля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]