Юрый Хаджымуратавіч Караеў
Юрый Хаджымуратавіч Караеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Юрий Хаджимуратович Караев | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Ігар Анатолевіч Шуневіч | ||||||
Пераемнік | Іван Уладзіміравіч Кубракоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1966 (55 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Род войскаў | Унутраныя войскі МУС СССР[d], Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь | ||||||
Званне |
генерал-лейтэнант міліцыі |
||||||
Бітвы | Карабахская вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ю́рый Хаджымура́тавіч Кара́еў (нар. 21 чэрвеня 1966, г. Арджанікідзэ, Паўночна-Асецінская АССР, РСФСР, СССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч у званні генерал-лейтэнанта міліцыі (2020). Міністр унутраных спраў Беларусі (2019—2020). Кіраўнік карных аперацый супраць мірнага насельніцтва ў перыяд акцый пратэсту 2020 года. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродненскай вобласці з 2020 года[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Арджанікідзэ[2] (цяпер Уладзікаўказ) у сям’і Хаджымурата Цімафеевіча Караева, які працаваў электраслесарам, і Раісы Міхайлаўны, якая працавала інжынерам. Аддаваў перавагу чытанню, а не актыўным гульням. У секцыю бокса яго адвёў дзядзька Саламгірэй Царахаў, які быў палкоўнікам унутраных войскаў. Прыклад дзядзькі вызначыў будучыню Караева[3].
У 1987 годзе скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага[2][3].
У 1987 годзе атрымаў размеркаванне ў БССР. Спачатку служыў у Магілёве, праз паўгода быў пераведзены ў мінскі полк аператыўнага прызначэння МУС СССР[2]. На розных афіцэрскіх пасадах праходзіў службу ў 43-й канвойнай дывізіі ўнутраных войскаў МУС СССР[4]. У той перыяд правёў 22 месяцы ў камандзіроўках на Каўказ: Ерэван, Баку, Сцепанакерт, Нагорны Карабах, Агдам[2].
У 1992—1994 гадах камандаваў навучальнай ротай 3-й АБрСП[прыбраць шаблон] (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі[4].
Адзін з 20-ці першых беларускіх ваенных, якія артымалі крапавыя берэты. Здаў кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта ў маі 1993 года[2].
Затым Юрый Караеў служыў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі. З канца 2012 года па 11 чэрвеня 2019 года працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі МУС. Скончыў факультэт Генеральнага штаба Узброеных сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 1996 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў Маскве[2]. Быў прызначаны старшым афіцэрам у адну са структур галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі. Камандаваў батальёнам 3-й АБрСП[прыбраць шаблон][4].
У 1999—2005 гадах камандаваў воінскай часцю 5527 у Бабруйску, або інакш Пятым асобным спецыяльным міліцэйскім батальёнам. Затым палкоўніка Караева перавялі ў Гомель[3], дзе з 13 красавіка 2005 па 21 чэрвеня 2008 года з’яўляўся камандзірам 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС Беларусі (воінская часць 5525)[5].
У канцы ліпеня 2008 года прызначаны камандзірам палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама, замяніўшы на гэтай пасадзе Юрыя Падабеда[6].
З кастрычніка 2008 па чэрвень 2009[4] года камандзір 3-й АБрСП[прыбраць шаблон], замяніў на пасадзе Дзмітрыя Паўлічэнку[2].
У 2009 годзе прызначаны першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС, у 2012 годзе — намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі[2].
11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам унутраных спраў Беларусі[7]. Палітычны агляднік Аляксандр Класкоўскі адзначыў, што, стаўшы на чале МУС, Юрый Караеў спачатку спрабаваў выглядаць лібералам і гуманістам на фоне свайго папярэдніка Ігара Шуневіча, які набыў скандальную славу недарэчнымі ўчынкамі і выказваннямі. Але на фоне пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе «ўвесь велікасвецкі глянец з Караева зляцеў, ён стаў выглядаць тыповым вінцікам рэпрэсіўнай сістэмы»[8].
29 кастрычніка 2020 года быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці[9]. У той жа дзень Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Юрыю Караеву воінскае званне генерал-лейтэнанта міліцыі[10].
4 сакавіка 2021 года ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыёзапіс меркаванага звароту Караева да супрацоўнікаў ГУБАЗіК восенню 2020 года[11]. У стэнаграме прамовы тагачасны міністр унутраных спраў дазваляе абразы ў адносінах да беларускага народа, а таксама інструктуе супрацоўнікаў ГУБАЗіК адносна спосабаў і метадаў пазасудовых расправаў над людзьмі[12][11].
Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]
31 жніўня 2020 года Караеў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[13].
2 кастрычніка 2020 года Савет Еўрапейскага саюза ўключыў Караева ў Чорны спіс Еўрасаюза як экс-міністра ўнутраных спраў, які застаўся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў якасці памочніка прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці і нясе адказнасць за «кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзяць сілы МУС у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»[14]. У той жа дзень Караеў трапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[15].
Акрамя таго, яго ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[16][17], Канада[18], Швейцарыя[19][20]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[21].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Мае двух сыноў. Старэйшы сын Герман (нар. 6 студзеня 1993) працуе трэнерам па каратэ[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2015)[22].
Зноскі
- ↑ Кубракоў стаў новым міністрам унутраных спраў. Караеў будзе памочнікам Лукашэнкі па Горадзеншчыне Архівавана 1 лістапада 2020., Свабода, 29-10-2020
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Юрый Караеў прызначаны міністрам унутраных спраў Беларусі Архівавана 18 верасня 2020.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Пяць фактаў пра новага міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 Новый глава МВД — один из первых белорусских «краповиков»
- ↑ Войсковая часть 5525. О подразделении [Электронный ресурс] // УВД Гомельского облисполкома(бел. (тар.)) бел.. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://www.uvd.gomel.by/Voiskovaia_chast_5525/O_podrazdelenii.html Архівавана 19 чэрвеня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Командир минского полка спецназа Юрий Подобед ушел в отставку Архівавана 9 красавіка 2015.
- ↑ Міністрам унутраных спраў Беларусі назначаны Юрый Караеў Прэзідэнт 11.06.2019. // БелТА
- ↑ naviny.media Архівавана 1 лістапада 2020.
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 388 «О присвоении специального звания»
- ↑ 11,0 11,1 В Сети опубликован полный список карателей из ГУБОПиК(руск.) . Хартыя'97 (5 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Саморазоблачение преступника: выступление Караева, которое будет использовано на Гаагском трибунале(руск.) . Салідарнасць. Хартыя'97 (4 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Council implementing regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus(англ.) . Journal of the European Union (2 кастрычніка 2020). Праверана 24 снежня 2020.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
- ↑ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Staff, Reuters UK sanctions Belarus leader Lukashenko(англ.) . Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials(англ.) . Swissinfo(чэшск.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 студзеня 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрый Хаджымуратавіч Караеў
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзікаўказе
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме»
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў беларускай міліцыі»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гродзенскай вобласці
- Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь)
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС