В’еты: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
Само слова ''в'ет'' паходзіць ад [[в'етнамская мова|в'етнамскага]] прачытання [[кітайская мова|кітайскага]] [[Іерогліф|іерогліфа]] 越 (''yuè'', літаральна "чалавек, што крочыць з сякерай"), які вядомы з сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.<ref>[http://www.kunstkamera.ru/files/lib/978-5-88431-191-6/978-5-88431-191-6_33.pdf К.А. Котков, ПРОИСХОЖДЕНИЕ ЭТНОНИМА «ВЬЕТ» — ОСНОВНОГО САМОНАЗВАНИЯ ВЬЕТНАМЦЕВ]</ref> |
Само слова ''в'ет'' паходзіць ад [[в'етнамская мова|в'етнамскага]] прачытання [[кітайская мова|кітайскага]] [[Іерогліф|іерогліфа]] 越 (''yuè'', літаральна "чалавек, што крочыць з сякерай"), які вядомы з сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.<ref>[http://www.kunstkamera.ru/files/lib/978-5-88431-191-6/978-5-88431-191-6_33.pdf К.А. Котков, ПРОИСХОЖДЕНИЕ ЭТНОНИМА «ВЬЕТ» — ОСНОВНОГО САМОНАЗВАНИЯ ВЬЕТНАМЦЕВ]</ref> |
||
==Традыцыйная культура== |
|||
===Заняткі=== |
|||
[[File:Quang Ngai farmers.jpg|thumb|left|Збор рысу]] |
|||
Асноўным заняткам в'етаў здаўна была [[сельская гаспадарка]], прычым галоўнай сельскагаспадарчай културай з'яўляўся [[рыс]]. У [[В'етнам]]е распаўсюджаны самыя розныя сарты і спосабы вырошчвання гэтай расліны. Апрацоўкай зямлі і [[ірыгацыя|ірыгацый]] звычайна займаюцца мужчыны, севам і барацьбой з пустазеллем — жанчыны. Збор ураджая пачынаецца, калі палеткі яшчэ затопленыя. Спачатку зразаюць верхавіны з [[Колас|каласамі]]. Затым ваду спускаюць і прыбіраюць [[салома|салому]]. Сабраны рыс перамолваюць у крупы. Для гэтага выкарыстаюць цяжкі [[драўніна|драўляны]] брус на [[жалеза|жалезнай]] загваздцы, з дапамогай якога на збожжа абвальваюць мяла. |
|||
[[кукуруза|Кукурузу]] і [[клубень|клубневыя]] культуры саджаюць уздоўж [[рака|рэк]] з разлікам атрымаць ураджай, калі запасы рысу скончацца. На поўначы В'етнама шырока распаўсюджаны [[бабовыя]]. Акрамя таго, важнае месца ў гаспадарчым жыцці займаюць тэхнічныя культуры, самыя розныя віды [[садавіна|садавіны]] і [[гародніна|гародніны]]. |
|||
Развіццё [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]] часткова абмежавана наўнасцю кармавой базы. [[карова|Кароў]] і асабліва [[Буйвал азіяцкі|буйвалаў]] выкарыстоўваюць пераважна як цяглавых жывёл. На падворках трымаюць [[Свойская свіння|свінняў]] і хатнюю [[птушкі|птушку]], у тым ліку [[Курыца|курэй]], [[Качкі|качак]], [[Шызы голуб|галубоў]] і інш. На затопленых палетках і каналах разводзяць [[рыбы|рыбу]]. [[Рыбалоўства]] адыгрывае важнае значэнне ўздоўж рэк і ля [[мора|марскога]] [[бераг|ўзбярэжжа]]. У мінулым жыхары [[лес|лясістай]] мясцовасці займаліся [[паляванне]]м. |
|||
[[рамяство|Рамёствы]] з даўніх часоў звязаны з сельскай гаспадаркай — вытворчасць [[кераміка|керамікі]], [[папера|паперы]], [[металургія|апрацоўка металаў]], драўніны, [[бамбук]]у, [[ткацтва]] і г. д. У В'етнаме існуюць цэлыя [[вёска|вёскі]], што спецыялізуюцца на пэўным рамястве. Ужо ў [[17 стагоддзе|XVII]] ст. з'явіліся дзяржаўныя [[Мануфактура|мануфактуры]]. У канцы [[19 стагоддзе|XIX]] ст. [[францыя|французскія]] прадпрымальнікі заснавалі буйную [[прамысловасць]]. У наш час прамысловая вытворчасць пераважае, аднак рамесныя майстэрні ўсё яшчэ адыгрываюць значную ролю. |
|||
==В'еты на Беларусі== |
==В'еты на Беларусі== |
Версія ад 10:36, 17 жніўня 2013
В'еты (người Việt) | |
Агульная колькасць | 80069 тыс. чал. (2013 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | В’етнам — 76605 тыс. Камбоджа — 78 тыс. |
Мова | в'етнамская |
Рэлігія | будызм, хрысціянства, каадай, хоахаа, канфуцыянства |
Блізкія этнічныя групы | мыонгі, тхо, тыыт |
В'еты (в’етн.: người Việt, сустракаецца таксама người Kinh) — народ, найбуйшнейшая этнічная група В'етнама. Жывуць таксама ў іншых краінах свету. Найбольшая в'ецкая абшчына па-за межамі В'етнама знаходзіцца ў ЗША. Агульная колькасць - 80069 тыс. чал. (2013 г.)[1]
В'етамі таксама называюць усе старажытныя в'ецкія народы, якія ў мінулым насялялі тэрыторыю сучаснага паўднёвага Кітая і паўночнага В'етнама.
Паходжанне
Продкі в'етаў першапачаткова фарміраваліся на тэрыторыі сучаснага паўднёвага Кітая на поўдзень ад ракі Янцзы. В'еты насялялі гэтыя землі да канца 1 тысячагоддзя да н. э. На тэрыторыі правінцыі Чжэцзян існавала в'ецкая дзяржава Юэ. Згодна кітайскаму гісторыку Сыме Цаню, яна была заснована нашчадкамі легендарнага Юя. Барацьба з паўночнымі в'етамі баць-в'ет і іх заваяванне адлюстравана ў шматлікіх кітайскіх крыніцах.
Сучасныя в'еты з'яўляюцца нашчадкамі паўднёвых в'етаў лак-в'ет, якія пачалі прасоўвацца на поўнач В'етнама ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Тут яны асімілявалі сваіх папярэднікаў, цемнаскурых аўстралоідаў, што з'явіліся ў В'етнаме яшчэ ў эпоху неаліту, і аўстранезійцаў. Самі в'еты апавядаюць легенду, паводле якой яны паходзяць ад мужчыны-цмока (сімвал ракі Хонгха) і жанчыны-птушкі (сімвал гор). Генетычныя даследаванні[2] паказалі, што в'еты блізкія па паходжанню да тайскіх народаў, а таксама кітайцаў, якія жывуць на самым поўдні Кітая і ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі.
Само слова в'ет паходзіць ад в'етнамскага прачытання кітайскага іерогліфа 越 (yuè, літаральна "чалавек, што крочыць з сякерай"), які вядомы з сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.[3]
Традыцыйная культура
Заняткі
Асноўным заняткам в'етаў здаўна была сельская гаспадарка, прычым галоўнай сельскагаспадарчай културай з'яўляўся рыс. У В'етнаме распаўсюджаны самыя розныя сарты і спосабы вырошчвання гэтай расліны. Апрацоўкай зямлі і ірыгацый звычайна займаюцца мужчыны, севам і барацьбой з пустазеллем — жанчыны. Збор ураджая пачынаецца, калі палеткі яшчэ затопленыя. Спачатку зразаюць верхавіны з каласамі. Затым ваду спускаюць і прыбіраюць салому. Сабраны рыс перамолваюць у крупы. Для гэтага выкарыстаюць цяжкі драўляны брус на жалезнай загваздцы, з дапамогай якога на збожжа абвальваюць мяла.
Кукурузу і клубневыя культуры саджаюць уздоўж рэк з разлікам атрымаць ураджай, калі запасы рысу скончацца. На поўначы В'етнама шырока распаўсюджаны бабовыя. Акрамя таго, важнае месца ў гаспадарчым жыцці займаюць тэхнічныя культуры, самыя розныя віды садавіны і гародніны.
Развіццё жывёлагадоўлі часткова абмежавана наўнасцю кармавой базы. Кароў і асабліва буйвалаў выкарыстоўваюць пераважна як цяглавых жывёл. На падворках трымаюць свінняў і хатнюю птушку, у тым ліку курэй, качак, галубоў і інш. На затопленых палетках і каналах разводзяць рыбу. Рыбалоўства адыгрывае важнае значэнне ўздоўж рэк і ля марскога ўзбярэжжа. У мінулым жыхары лясістай мясцовасці займаліся паляваннем.
Рамёствы з даўніх часоў звязаны з сельскай гаспадаркай — вытворчасць керамікі, паперы, апрацоўка металаў, драўніны, бамбуку, ткацтва і г. д. У В'етнаме існуюць цэлыя вёскі, што спецыялізуюцца на пэўным рамястве. Ужо ў XVII ст. з'явіліся дзяржаўныя мануфактуры. У канцы XIX ст. французскія прадпрымальнікі заснавалі буйную прамысловасць. У наш час прамысловая вытворчасць пераважае, аднак рамесныя майстэрні ўсё яшчэ адыгрываюць значную ролю.
В'еты на Беларусі
У 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь жыло 588 чал., які вызнавалі сваю тоеснасць як в'етнамцы[4]. З іх 526 чал. назвалі сваёй роднай мовай в'етнамскую, 3 - беларускую.
Знакамітыя в'еты
- Ха Шы Мін — буйны палітычны дзеяч Індакітая, кiраўнiк жнiвеньскай рэвалюцыi у В'етнаме, першы прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікi В'етнам.
- Ле Дык Тхо — в'етнамскі дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1973).