Гродзенская губерня: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
|Заўвагі = |
|Заўвагі = |
||
}} |
}} |
||
''' |
'''Віленская губерня''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] рэгіянальнага ўзроўню ў 1801—1917 гг. Цэнтрам быў горад [[горад Гродна|Гродна]]. |
||
Губерня ўваходзіла ў склад [[Літоўскае генерал-губернатарства|Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства]], а таму была складовай часткай [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] Расійскай імперыі — з усімі наступствамі гэтай прыналежнасці. |
|||
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні == |
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні == |
Версія ад 00:09, 27 кастрычніка 2014
Гродзенская губерня | |||
---|---|---|---|
Гродненская губернія | |||
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Гродна | ||
Дата ўтварэння | 1801 | ||
Дата скасавання | 1918 | ||
Насельніцтва (1891) | 1 509 728 | ||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віленская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі рэгіянальнага ўзроўню ў 1801—1917 гг. Цэнтрам быў горад Гродна.
Губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства, а таму была складовай часткай Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі — з усімі наступствамі гэтай прыналежнасці.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні
Паводле свайго маніфеста ад 30 кастрычніка 1794 г. расійская імператрыца Кацярына ІІ загадала пасля падаўлення паўстання 1794 года галоўнакамандуючаму расійскімі войскамі Мікалаю Рапніну падзяліць акупаваныя землі Вялікага Княства Літоўскага на тры часткі (у складзе 17 паветаў) — Ковенскую, Віленскую і Гродзенскую, і прызначыла Рапніна літоўскім генерал-губернатарам (ці «генерал-губернатарам Літоўскага княства») з рэзідэнцыяй (Вярхоўным Праўленнем) у Гродне[1][2].
Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай 14 снежня 1795 г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на Слонімскую (тэрытарыяльна правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатара[3][4].
18 чэрвеня 1796 г. літоўскі генерал-губернатар князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Слонімскае намесніцтва (правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскае намесніцтва[5]. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад 8 жніўня 1796 г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаны[6]. Слонімская губерня ў складзе 8 паветаў: Слонімскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пружанскага і Лідскага.
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ Паўла I паводле ўказа ад 12 снежня 1796 г. Віленская і Слонімская губерні аб'ядноўваліся ў адну Літоўскую губерню (1796—1801) з цэнтрам у Вільні. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага генерал-губернатарства (з адной Літоўскай губерняй)[7].
Расійскі імператар (1801—1825) Аляксандр I сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў Літоўскую губерню на дзве — Літоўска-Віленскую губерню (1801—1840) і Літоўска-Гродзенскую губерні (1801—1840), якія ўвайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства (1801—1830) з цэнтрам у Вільні[8].
18 ліпеня 1840 г. расійскі імператар Мікалай I загадаў Сенату перайменаваць Літоўска-Віленскую губерню ў Віленскую губерню (1840—1917), а Літоўска-Гродзенскую губерню ў Гродзенскую губерню[9].
У такім выглядзе яна праіснавала 40 гадоў да далучэння да яе ў 1842 г. Беластоцкай вобласці, якая ўключала 4 паветы: Беластоцкі, Сакольскі, Бельскі і Драгічынскі, прычым апошні злучаны быў з Бельскім у адзін павет; Лідскі павет адышоў да Віленскай губерні, а Наваградскі — да Мінскай, так што Гродзенская губерня на пачатак ХХ стагоддзя складалася з 9 паветаў.
Выдатныя асобы
- Антон Станіслававіч Вайніловіч
- Янка Геніюш
- Іван Лук'янавіч Саланевіч
- Лук'ян Міхайлавіч Саланевіч
- Уладзіслаў Чарняўскі
- Яўген Хлябцэвіч
- Уладзімір Парфір'евіч Юзьвюк
Зноскі
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264; Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 371.
- ↑ Паралельна Мікалай Рапнін быў ліфляндскім і эстляндскім генерал-губернатарам, а цалкам князь афіцыйна менаваўся як «Яе Імператарскай Вялікасці, Самаўладцы Усерасійскай генерал-аншэф, Галоўнакамандуючы войскамі, ахапіўшымі Вялікае Княства Літоўскае, сенатар, ліфляндскі, эстляндскі і літоўскі генерал-губернатар, Яе Вялікасці генерал-ад'ютант, палкоў лейб-гвардыі Ізмайлаўскага падпалкоўнік, Таўрычаскага грэнадзерскага шэф, і ордэнаў расійскіх Св. Апостала Андрэя Першакліканага, Аляксандра Неўскага, ваеннага Св. Вялікапакутніка і пабеданосца Георгія і Св. Роўнаапостальнага князя Уладзіміра першых ступеняў, каралеўскага польскага Белага Арла і вялікакняскага Галсцінскага Св. Ганны кавалер». Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17417.
- ↑ У 1795—1796 гг. літоўскі генерал-губернатар князь Рапнін ва ўказах Кацярыны ІІ (а пасля і Паўла І) менаваўся часам як віленскі і слонімскі генерал-губернатар. Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17430, 17494, 17519.
- ↑ Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 383.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17494, 17525.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, №17634.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, №20004.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, №13678; История Литовской ССР... С. 176; Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 997.