Араба-ізраільская вайна (1947—1949): Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
На другім этапе вайны, пасля спынення дзеяння брытанскага мандата, [[15 мая]] [[1948]] года Ізраіль абвясціў незалежнасць. Егіпет, Сірыя, Ліван, Трансіарданія, Саудаўская Аравія, Ірак і Емен не пагадзіліся з рашэннем ААН аб падзеле, увялі ў Палесціну рэгулярныя войскі і пачалі серыю ваенных аперацый супраць яўрэйскіх узброеных сіл і паселішчаў, частка якіх належала абвешчанаму напярэдадні Ізраілю, імкнучыся пераламаць ход ваенных дзеянняў, які апынуўся на першым этапе няўдалым для арабскіх ірэгулярных ваенных фарміраванняў. Канчатковай мэтай дзеянняў краін Арабскай лігі было недапушчэнне рэалізацыі Плана ААН па раздзеле Палесціны, знішчэнне новаўтворанай яўрэйскай дзяржавы і, паводле дэкларацыі арабскіх краін пры ўварванні, «стварэнне аб'яднанай дзяржавы Палесціны на аснове дэмакратычных прынцыпаў, якія забяспечаць за ўсімі яго жыхарамі роўнасць перад законам». Ізраільцяне адбілі напад, абаранілі існаванне Ізраіля і захапілі яшчэ больш арабскай тэрыторыі, у дадатак да захопленай на першым этапе вайны. Баявыя дзеянні працягваліся да [[18 ліпеня]] [[1949]] года. [[20 ліпеня]] было падпісана апошняе пагадненне аб спыненні агню з Сірыяй.
 
Вайна суправаджалася масавым (ад 520 да больш за 900 тысяч) [[палесцінскія бежанцы|зыходамвыхадам палесцінскага арабскага насельніцтва]] з тэрыторый, якія патрапілі пад кантроль Ізраіля. З іншага боку, пасля рашэння ААН аб падзеле Палесціны больш за 800 тысяч яўрэяў [[Яўрэйскія бежанцы|былі выгнаны ці беглі з арабскіх краін]] у [[Ізраіль]] і некаторыя іншыя краіны.
 
{{зноскі}}

Навігацыя