Розніца паміж версіямі «Вінцэнт ван Гог»

Jump to navigation Jump to search
5 047 байтаў дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
|вікісховішча = Vincent van Gogh
}}
'''Вінцэнт Вілем ван Гог''' ({{lang-nl|Vincent Willem van Gogh}}, {{ДН|30|3|1853}} — {{ДС|29|7|1890}}) — сусветна вядомы [[Нідэрланды|нідэрландскі]] [[мастак]], творчасць якога належыць да кірунку [[постімпрэсіянізм]]. ФарбыАдна служыліз вансамых Гогууплывовых дляасобаў выражэнняу сваіхгісторыі унутраныхзаходняга перажыванняўмастацтва. ўПрыкладна большайза ступені,10 чымгадоў стварыў каля 2100 твораў мастацтва, у іншыхтым мастакоўліку 860 карцін алеем, большасць з якіх была намаляваная на працягу двух апошніх гадоў жыцця. НеЯны меўўключаюць прызнанняу сяродсябе сваіхпейзажы, сучаснікаўнацюрморты, партрэты і аўтапартрэты і характарызуюцца яскравымі колерамі і драматычнымі, імпульсіўнымі і выразнымі мазкамі, якія ўнеслі свой уклад у нашыяасновы сучаснага мастацтва. Ягонае самагубства ва ўзросце 37 гадоў было жнаступствам часыпсіхічнага набыўзахворвання вялікуюі папулярнасцьгалечы.
 
Нарадзіўшыся ў сям'і сярэдняга класа, маляваў з дзяцінства і быў спакойным, сур'ёзным і ўдумлівым. У маладосці працаваў дылерам у мастацка-гадлёвай фірме, часта падарожнічаў, але запаў у дэпрэсію пасля таго, як быў пераведзены ў Лондан. Пасля гэтага звярнуўся да рэлігіі і нядоўгі час быў пратэстанцкім місіянерам у паўднёвай частцы Бельгіі. На працягу некалькіх гадоў жыў у хворасці і адзіноце, пасля чаго пераехаў у дом сваіх бацькоў у 1881 годзе і сур'ёзна заняўся жывапісам. Ягоны малодшы брат Тэа падтрымліваў яго матэрыяльна, і браты актыўна падтрымлівалі перапіску. Ягоныя раннія працы, у асноўным нацюрморты і апісанне сялянскага жыцця, маюць прыкметы выкарыстання яскравых колераў, якое адрознівала ягоныя пазнейшыя творы. У 1886 годзе пераехаў у Парыж, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі авангарда, у тым ліку Эмілем Бернарам і Полем Гагенам, якія выступалі супраць пачуццёвасці імпрэсіяністаў. Па меры развіцця творчасці стварыў новы падыход да напісання нацюрмортаў і мясцовых краявідаў. Ягоныя карціны сталі больш яскравымі, калі ён распрацаваў стыль, цалкам рэалізаваны падчас яго знаходжання ў Арле на поўдні Францыі ў 1888 годзе. У гэты перыяд ён пашырыў тэму сваёй творчасці, малюючы аліўкавыя дрэвы, палі пшаніцы і сланечніка.
 
Пакутаваў ад псіхатычных эпізодаў і трызнення і, хоць і турбаваўся пра сваю псіхічную ўстойлівасць, часта грэбаваў сваім фізічным здароўем, не еў належным чынам і злоўжываў алкаголем. Ягонае сяброўства з Гагенам скончылася сутыкненнем з брытвай, калі ў лютасці ён адрэзаў частку ўласнага левага вуха. Праводзіў час у псіхіятрычных лякарнях, у тым ліку падчас знаходжання ў Сэн-Рэмі. Пасля таго, як ён выпісаўся і пераехаў у Авер-сюр-Уаз каля Парыжу, дзе апынуўся пад апекай гамеапатычнага лекара Поля Гашэ. Ягоная дэпрэсія працягвалася і 27 ліпеня 1890 года ён стрэліў сабе ў грудзі з рэвальвера, памёршы праз два дні.
 
Не атрымаў прызнання падчас жыцця, лічыўся вар'ятам і няўдачнікам. Стаў вядомым толькі пасля самагубства і існуе ў грамадскім уяўленні ў якасці квінтэсенцыі непрызнаага генія, мастака «дзе сыходзяцца развагі пра вар'яцтва і творчасць». Ягоная рэпутацыя пачала расці ў пачатку 20 стагоддзя, калі элементы ягонага стылю пачалі выкарыстоўвацца фавістамі і нямецкімі экспрэсіяністамі. Дасягнуў шырокага крытычнага і камерцыйнага поспеху на працягу наступных дзесяцігоддзяў, а ягонае імя стала сусветна вядомым. На сённяшні дзень ягоны вобраз увасабляе ў сабе рамантычны ідэал змучанага мастака.
 
== Біяграфія ==

Навігацыя