Вуліца Леніна (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, перанесена: , Мінск| → (Мінск)| (24) з дапамогай AWB |
др added Category:Вуліцы, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна using HotCat |
||
Радок 91: | Радок 91: | ||
[[Катэгорыя:Вуліцы Мінска]] |
[[Катэгорыя:Вуліцы Мінска]] |
||
[[Катэгорыя:Вуліца Леніна (Мінск)]] |
[[Катэгорыя:Вуліца Леніна (Мінск)]] |
||
[[Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна]] |
Версія ад 09:46, 10 мая 2019
Вуліца Леніна Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Ленінскі раён Цэнтральны раён |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Першамайская Купалаўская Кастрычніцкая |
Аўтобусныя маршруты | 1, 69, 127 |
Назва ў гонар | Уладзіміра Леніна |
Помнікі |
бюст С. Грыцаўца, бюст А. Дзюнана |
Установы культуры | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Леніна (былая Францысканская, Губернатарская, Маркса, Энгельса) — магістральная вуліца ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах Мінска ад плошчы Свабоды да вуліцы Аранскай. Названая ў гонар Уладзіміра Леніна.
На вуліцы размяшчаецца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[1], міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2], 3-я гарадская клінічная бальніца імя Клумава[3].
Агульныя звесткі
Раней называлася Францысканскай (XVII—XIX ст.), Губернатарскай (XIX ст. — 1919), Карла Маркса (1919—1922), Ленінскай (1922—1945), з 1945 — Леніна[4]. Працягласць каля 2,5 км раней працягласць складала 950 метраў (да вуліцы Ульянаўскай). Нумарацыя дамоў — ад Плошчы Свабоды. Забудоўвалася з XVI стагоддзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў[4]. У 1948-50 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкаваны бульвар[4].
Праходзіць ад плошчы Свабоды як працяг праспекта Пераможцаў на паўднёвы ўсход. Перасякае Рэвалюцыйную і Інтэрнацыянальную вуліцы на плошчы Свабоды, затым — праспект Незалежнасці, вуліцу Карла Маркса, вуліцу Кірава, вуліцу Ульянаўскую, вуліцу Смаленскую, і заканчваецца развязкай з Партызанскім праспектам і вуліцай Аранскай. Працяг — вуліца Трасцянецкая.
На розных участках вуліца мае ад адной да трох палос у кожны бок. Да 1980-х гадоў вуліца завяршалася скрыжаваннем з вуліцай Ульянаўскай[4], пасля быў пабудаваны мост праз Свіслач і працяг вуліцы, што дазволіла звязаць цэнтр горада з Партызанскім праспектам. Да пачатку 2000-х у канцы вуліцы дзейнічалі аднаўзроўневы чыгуначны пераезд з ажыўленым Аршанскім (Маскоўскім) кірункам беларускай чыгункі і скрыжаванне з Партызанскім праспектам. У наш час пабудаваны чыгуначны мост і двухузроўневая аўтамабільная развязка.
Забудова вуліцы паваенная, за выключэннем карпусоў 3-й гарадской бальніцы. Дамы 4, 5, 6 і 8 пабудаваныя ў 1952-56 гадах (арх. Г. Заборскі), дом 18 у 1949-51 гадах (арх. А. Брэгман, М. Драздоў, Г. Заборскі, У. Кароль, У. Вараксін)[5].
Бульвар
Бульвар на вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы К. Маркса быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі архітэктары Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна архітэктар М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — архітэктар Шміт; у 1949 годзе архітэктарам Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар[6]. У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[7]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (А. Сардараў). Былі створаны два невялікіх фантана са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алея, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[8].
У маі 2010 года на рагу з вуліцай Карла Маркса пастаўлены помнік Анры Дзюнану, заснавальніку Чырвонага Крыжа.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ вул. Леніна, 20
- ↑ вул. Леніна, 19
- ↑ вул. Леніна, 30-32
- ↑ а б в г Ленина улица // (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки.
- ↑ Шамрук А. С. Архитектура Беларуси XX — начала XXI века. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 147
- ↑ склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ До 1930 в Минске не было ни одного городского бульвара
- ↑ Бульвар на улице Ленина в Минске будет реконструирован
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Леніна (Мінск)