Аксана Яраславаўна Лыніў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксана Яраславаўна Лыніў
укр.: Оксана Ярославівна Линів
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 студзеня 1978(1978-01-06) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжорка
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
oksanalyniv.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аксана Яраславаўна Лыніў (укр.: Оксана Ярославівна Линів, лац.: Oksana Lyniv; нар. 6 студзеня 1978, Броды, Львоўская вобласць, УССР) — украінская дырыжорка. Першая жанчына на пасадзе галоўнага дырыжора Оперы і філарманічнага аркестра Граца. Заснавальніца і мастацкая кіраўніца фестывалю LvivMozArt, заснавальніца і галоўная дырыжорка Маладзёжнага сімфанічнага аркестра Украіны (YsOU). Ганаровая грамадзянка Бродаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Унучка настаўніка музыкі, рэгента царкоўнага хору Дзмітра Лыніва[1], дачка Яраслава Лыніва (нар. 25.1.1952) — кіраўніка народнай харавой капэлы «Баян» у Бродах[2]. Маці таксама музыкантка. Брат — Юрый.

З 2021 года ў шлюбе з Андрэем Мурзам, скрыпачом, музыкантам Дзюсельдорфскага сімфанічнага аркестра.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальная музычная акадэмія імя Міколы Лысенкі ў Львове, 2015.

Скончыла музычную школу ў Бродах. Вучылася ў Драгобыцкім музычным вучылішчы імя Васіля Барвінскага, пасля першага курса перавялася ў Львоў і ў 1996 годзе скончыла Львоўскае музычнае вучылішча імя Станіслава Людкевіча, дзе вучылася граць на жалейцы. У 1996—2003 гадах вучылася ў Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі імя Мікалая Лысенкі у класе оперна-сімфанічнага дырыжыравання Багдана Дашака, галоўнага дырыжора Львоўскай оперы. Падчас вучобы ў Акадэміі стала асістэнткай Дашака[3].

У 2004 годзе ўдзельнічала ў першым конкурсе дырыжораў імя Густава Малера у Бамбергскай філармоніі, заняла трэцяе месца. Гэта было першае падарожжа Аксаны Лыніў. У 2005 годзе стала асістэнткай дырыжора Джонатана Нота пры Бамбергскай філармоніі.

У 2005 годзе прыехала ў Дрэздэн, дзе вучылася ў аспірантуры ў Вышэйшай школе музыкі імя Карла Марыі фон Вебера (атрымала паслядыпломную адукацыю) і з 2007 года наведвала майстар-класы ў Экегарда Клема[2].

Стыпендыятка Нямецкай акадэмічнай службы абмену (DAAD),[4] Гётэ-Інстытута[5] і Фонду Оскара і Веры Рытэр. У 2007—2009 гадах яе падтрымліваў «Форум дырыжораў» асацыяцыі нямецкіх музыкантаў. Наведвала майстар-класы такіх постацей, як Гартмут Генхен (Hartmut Haenchen), Курт Мазур Георг Фрычэ і Роланд Зайфарт.

Для Баварскага радыё кіравала гуказапісамі з Баварскім сімфанічным аркестрам і ў 2007 годзе 97-й фазай мясцовага маладзёжнага аркестра.

Музычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Оперны тэатр Граца, 2022

Працуе з вядучымі аркестрамі і опернымі тэатрамі Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, Францыі, Швейцарыі, Іспаніі, Швецыі, Эстоніі, Венгрыі, Румыніі, Японіі і Украіны.[6] Сярод іх Баварскі дзяржаўны аркестр, Берлінская дзяржаўная капэла, Бамбергскі сімфанічны аркестр,[5][7] Пражскі філарманічны аркестр, Гамбургскі сімфанічны аркестр,[8] Базельскі сімфанічны аркестр, Мюнхенскі сімфанічны аркестр, Фрайбургскі філарманічны аркестр, Гесэнскі дзяржаўны аркестр у Вісбадэне,[9] Ставангерскі сімфанічны аркестр, Дзюсельдорфскі сімфанічны аркестр,[4] Філарманічны аркестр Граца,[4] Тулунскі оперны аркестр, Сімфанічны аркестр Баварскага радыё[10] і іншыя. Працавала опернай дырыжоркай у Баварскай дзяржаўнай оперы, «Гран тэатры Лісеў» у Барселоне, Тэатр-ан-дэр-Він[en] у Вене[6], Дзяржаўнай оперы Дрэздэна,[11] Эстонскай нацыянальнай оперы, оперных тэатрах у Боне, Оснабруку, Брэмене, Каралеўскай шведскай оперы, Львоўскай нацыянальнай оперы, Адэскай нацыянальнай оперы і многіх іншых.

У 2008—2013 гадах працавала дырыжоркай у Адэскім нацыянальным тэатры оперы і балета. Дырыжыравала ў операх «Багема», «Сельскі гонар», «Рыгалета» і «Мадам Батэрфляй». Ажыццявіла пастаноўкі опер Руджэра Леанкавала «Паяцы», Дзмітрыя Бартнянскага «Алкід», балетаў на музыку Густава Малера, Іагана Штраўса «Таямніца Венскага лесу» і Людвіг Мінкус «Дон Кіхот». З сезона 2013/2014 года працавала музычным асістэнткай генеральнага музычнага дырэктара і дырыжора Баварскай дзяржаўнай оперы — Кірыла Пятрэнкі,[5][12] дзе дырыжыравала ў операх «Граф Ары», «Міласэрнасць Ціта» і падчас прэм’еры оперы «Насценныя гадзіннікі»[de][13]. У 2015 годзе Аксану Лыніў прызналі лепшым дырыжорам Баварскай дзяржаўнай оперы ў намінацыі «Класічная музыка»[2].

У лютым 2017 года абрана пераемніцай Дзірка Кафтана[de], з сезона 2017/2018 стала галоўнай дырыжоркай Оперы Граца і філарманічнага аркестра Граца[14][15]. Сезон 2019/2020 адзначаны важнымі дэбютамі з Берлінскай дзяржаўнай капэлай, Мюнхенскай філармоніяй, Даніэлем Барэнбоймам у Берліне. Сярод значных падзей — абнаўленні опер «Медэя» Керубіні і «Чароўная флейта» Моцарта ў Берлінскай дзяржаўнай оперы, пастаноўка «Аіды» Джузэпэ Вердзі у гістарычным комплексе Храма Хатшэпсут ў Луксоры (Егіпет) з аркестрам INSO-Lviv; пастаноўкі опер «Дон Карлас» Дж. ​​Вердзі, «Пасажырка» М. Вайнберга і балета С. Пракоф’ева «Папялушка» у оперы Граца (Аўстрыя); пастаноўка оперы «Юдзіта» у Баварскай дзяржаўнай оперы.[6]

6 лістапада 2020 года ў залатой зале Венскай філармоніі адбылася прэм’ера аднайменнага твора Сафіі Губайдулінай «Гнеў Божы» пад дырыжыраваннем Аксаны Лыніў.[16] Праз пандэмію каранавіруса канцэрт пераносілі чатыры разы. «Канцэрт для альта з аркестрам» сыграў Антуан Тамесціт — адзін з лепшых альтыстаў сучаснасці.[16] 8 лістапада 2020 года ў Львоўскай нацыянальнай філармоніі імя М. Скорыка адбылася яшчэ адна прэм’ера з удзелам Аксаны Лыніў — пастаноўка оперы «Сэрца Аксаны» Стэфаніі Туркевіч-Лукіяновіч, напісанай ў 1960 годзе і ўпершыню пастаўленай ва Украіне.[17] 20 лістапада 2020 года дэбютавала з Сімфанічным аркестрам Баварскага радыё з творамі Фелікса Мендэльсона і Вольфганга Амадэя Моцарта.[10]

30 лістапада 2020 года ў Берліне атрымала прэстыжную ўзнагароду «Oper!Awards» у катэгорыі «Найлепшая дырыжорка 2020 года», заснаваную оперным часопісам «Oper!Das Magazin». Прэмія прысуджаецца мастакам у галіне опернага мастацтва.[18]

19 лістапада 2020 года ў жывым эфіры дырыжыравала афіцыйным Адвэнт-канцэртам канала WDR зямлі Паўночная Рэйн-Вестфалія, які трансляваўся з базілікі Святой Марыі ў Кевелары. Дырыжорка супрацоўнічала з радыё-аркестрам WDR і такімі салістамі як сапрана Гольда Шульц, вядомым вагнерыянскім тэнарам Клаўсам Фларыянам Фогтам і кларнетысткай Шаран Кам.[19] На канцэрце прадстаўлена новая аркестравая версія «Шчэдрыка» ў апрацоўцы Івана Нябеснага. Сярод ганаровых гасцей канцэрта быў старшыня ўрада федэратыўнай зямлі Паўночная Рэйн-Вестфалія — Армін Лашэт.[20]

У 2021 годзе стала першай жанчынай-дырыжоркай за ўсе 145 гадоў гісторыі Байрайтскага фестывалю, найпрэстыжнейшага опернага фестывалю свету.[4] У Байрайце выступала з прэм’ерай оперы «Лятучы галандзец», на пастаноўцы якой супрацоўнічала з Дзмітрыем Чарняковым.[12][21]

З 1 студзеня 2022 года першая жанчына на пасадзе музычнага дырэктара муніцыпальнага тэатра «Камунале» у Балонні (італ.: Teatro Comunale Bologna).[22]

Культурная дыпламатыя[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца развіццём класічнай музыкі ва Украіне і вядома як пасол культуры Украіны ў свеце. За міжнародныя поспехі і адданасць развіццю ўкраінскай культуры адзначана званнем ганаровага пасла Львова.[23] У 2016 годзе ініцыявала заснаванне Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі LvivMozArt у Львове, з тага часу ўзначальвае яго як арт-дырэктарка. У 2016 годзе па ініцыятыве Аксаны Лыніў заснаваны Маладзёжны сімфанічны аркестр Украіны (YsOU), першы і адзіны моладзевы аркестр, які аб’ядноўвае таленавітую моладзь з усёй Украіны.[4][23] Аркестр стаў магутнай платформай для развіцця маладых музыкантаў ва ўзросце ад 12 да 22 гадоў, а таксама ўжо заваяваў міжнароднае прызнанне бліскучымі выступамі ў Боне (фестываль Beehovenfest Bonn), Берліне (фестываль моладзевых аркестраў Young Euro Classic), Байрайце (фестываль маладых артыстаў Байрайта), Грацы (Musikverein Graz), Львове (фестываль LvivMozArt) і Кіеве.

«Аксана Лыніў мела шалёны поспех. За адзін вечар яна паказала ўсе, сапраўды ўсе грані Бартака! Выразны і дакладны рысунак яе рухаў. Квінтэсенцыя тонкай драматургіі, надзвычайнага танальнага дыяпазону ад мяккасці да жорсткасці, ад пяшчотнага гучання да вастрыні ляза. Дзяржаўны аркестр Баварыі патрапіў ва ўсе нюансы вялікай майстрыхі за пультам. Гучанне: ад далікатнага да надзвычайна сканцэнтраванага. Але ніводнага імгнення пераціскання або лішняга шуму! Беззаганныя групы труб і трамбонаў, солі ад флейты да фагота: не хутка хтосьці здолее зрабіць штосьці падобнае!»

Onlinemerker, 2020

Далучылася да некалькіх музычных ініцыятыў ва Украіне пры падтрымцы Украінскага культурнага фонду. У супрацоўніцтве з культурнай мэнэджаркай Ярынай Вініцкай, удзельнічала ў маштабным мастацкім праекце «Каўчэг Украіна: музыка», які ўпершыню трансляваўся онлайн 24 кастрычніка 2020 года. Праект спалучае ўкраінскую архаіку, а таксама сучасныя класічныя творы. Акрамя таго, ён сімвалізуе музычны каўчэг, мэта якога захаванне ўкраінскай спадчына і данясенне гэтага скарбу да наступных пакаленняў. У гэтым праекце Ліней супрацоўнічала з амаль 200 удзельнікамі з усёй Украіны: «ДахаБраха», «Курбаси», мужчынскім хорам «Дударик», Кіеўскім дзявочым хорам імя Мікалая Лысенкі, Сяргеем Жаданам, палескай спявачкай Дамінікай Чакун. Моладзевы сімфанічны аркестр Украіны пад кіраўніцтвам дырыжоркі таксама ўдзельнічаў у праекце.[4]

Вяртанне памяці пра Моцарта ў Львове[правіць | правіць зыходнік]

Змайецца актыўным прасоўваннем вяртанне памяці пра сям’ю Моцартаў у Львове і іншых месцах Галічыны, дзе жыў і працаваў Франц Ксавер Моцарт, малодшы сын Вольфганга Моцарта. Падчас стварэння фестывалю LvivMozArt была наладжана добрая сувязь з сям’ёй Моцартаў. Лыніў наладзіла важныя сувязі паміж Львовам, Зальцбургам і Венай. У прыватнасці, ад першага фестывалю наладжана супрацоўніцтва з Міжнародным фондам Мацартэум. У 2019 годзе Львоў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю «Шляхі Моцарта», міжнародную арганізацыю, куды могуць уваходзіць гарады, гістарычна звязаныя з дзейнасцю Моцарта або яго сям’і. На другі фестываль LvivMozArt фонд Мацартэум даў арыгінальную скрыпку Вольфганга Амадэя Моцарта.

Сярод запланаваных падзей у сувязі з уключэннем Галічыны да «Шляхоў Моцарта» — адкрыццё ў Львове помніка Францу Ксаверу Моцарту, распрацоўка брэнда Львова як горада Моцарта, стварэнне экскурсійнай праграмы па месцах Моцарта, даследаванні гісторыі Франца Ксавера. Лыніў назвала гэта даследаванне Mozertiana Galicia — даследаванне архіваў і ўсіх дакументаў, у тым ліку яго лістоў і падарожнага дзённіка, якія засведчаць дзейнасць Моцарта ў Львове. Усе гэтыя дакументы будуць выдадзены ва ўкраінскім перакладзе «Выдавецтвам Старога Льва» з арыгінальнымі ілюстрацыямі і кароткім уступленнем Аксаны Лыній да кожнага радзелу кнігі.

«Гэтая праца стане асновай для многіх нашых падпраектаў. Напрыклад, для экскурсій па месцах Моцарта, стварэння віртуальнага музея. Прыязджаючы ў Вену, яшчэ ў аэрапорце прыкметны культ Моцарта. Нешта падобнае я хачу, каб было ў нас. Гэта будзе ўключаць і сувенірную прадукцыю, і спецыяльныя цукеркі — я ўжо прыдумала, якімі яны будуць», — кажа Лыніў[24].

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

«Адзін з найбольшых падарункаў Бога людзям — дар выбару. І менавіта пытанне выбару мяне цікавіць штодня. Я штовечар пытаю сябе: для чаго я жыла сёння? Найгалоўнейшае для мяне — быці сустваральніцам свайго жыцця, жыцця нашай (маёй) краіны і жыцця ўсёй нашай цывілізацыі»

—Аксана Лыніў

«Ты спачатку нараджаешся лідарам, а ўжо потым абіраеш сярод музычных прафесій дырыжорскую. То-бок наш характар падштурхоўвае выходзіць наперад і браць усё ў рукі.»

—Аксана Лыніў, Craft, 2021

«Партытура — манускрыпт маіх думак. Бо папраўдзе музыка — не тое, што запісана ў нотах. Музыка — тое, што стаіць па-за нотамі...»

—Аксана Лыніў, Ukrainer, 2020

Узнагароды і адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2015 — «Зорка года» у намінацыі «Класіка» і прыз Мюнхенскага опернага фестывалю[25]
  • 2017 — Ордэн «За інтэлектуальную адвагу»[26]
  • 2017 — «Людзі Львова»[27]
  • 2017 — «Чалавек новага часу»[27]
  • 2018 — «BOOM Awards»[28]
  • 2018 — «100 найуплывовейшых жанчын Украіны»
  • 2019 — «100 найуплывовейшых украінцаў» ад часопіса «Фокус»[29] і «Топ-100» ад часопіса «NV»[30]
  • 2019 — Міжнародная прэмія TREBBIA(недаступная спасылка) у намінацыі «за мастацкую дзейнасць»[31][32]
  • 2018—2019 — «Штырыйка года» ў катэгорыі «Мастацтва» (Грац, Аўстрыя)[27]
  • 2020 — «Найлепшая дырыжорка 2020 года» («Oper! Awards», Германія)[33][34]
  • 2021 — Women in Arts 2021 (у намінацыі «Жанчыны ў музыцы»)
  • 2021 — Ордэн княгіні Вольгі III ступені — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, умацаванне абараназдольнасці, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйную развіццё Украінскай дзяржавы, важкія працоўныя дасягненні, шматгадовую добрасумленную працу і з нагоды 30-й гадавіны незалежнасці Украіны[35]
  • 2022 — Прэмія Хелены Ваз да Сілва.[36]

Зноскі

  1. У вічності Боянової пісні (До 60-річчя від дня народження Ярослава Линіва)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2016. Праверана 9 квітня 2022.
  2. а б в Оксана Линів — перша жінка-диригент Опери австрійського Ґраца Архівавана {{{2}}}. Радіо Свобода 04.02.2017
  3. Перед диригентом і львів’янкою Оксаною Линів зачинила свого часу двері Львівська опера Архівавана 12 лютого 2017. Вголос 10.02.2017
  4. а б в г д е Дюссельдорф. Жінка-оркестр • Ukrainer. Ukrainer (24 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 листопада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  5. а б в Ярема, Галина. Оксана Линів: «Я диригувала у багатьох театрах світу. А у Львівську оперу мене не запрошують» — Високий Замок(нявызн.). wz.lviv.ua (6 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 листопада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  6. а б в У Гранд-концерті до 120-річчя Львівської національної опери диригуватиме Оксана Линів(нявызн.). Львівський Національний Академічний театр опери та балету. Львівська національна опера (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 листопада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  7. Єфіменко, А. (2016). "Третя симфонія Бориса Лятошинського: Оксана Линів про перше виконання твору в Німеччині з Бамберзьким симфонічним оркестром". Праверана 2020-11-20.
  8. "Hamburger Symphoniker: Sommerliche Rathauskonzerte von Bernstein bis Tschaikowsky". 2016-07-07. Праверана 2020-11-21.
  9. Концерт симфонічної музики у Вісбадені, диригент Оксана Линів(нявызн.). ukraine-frankfurt.de. Праверана 20 лістапада 2020.
  10. а б Videos (ням.). Symphonieorchester des Bayerischen Rundfunks. Архівавана з першакрыніцы 19.11.2020. Праверана 21 лістапада 2020.
  11. Oksana Lyniv | Staatsoper Stuttgart (ням.). www.staatsoper-stuttgart.de. Staatsoper Stuttgart. Архівавана з першакрыніцы 29 листопада 2020. Праверана 21 лістапада 2020.
  12. а б Golynska, Olga. Серед лідерів фестивалю у Байройті з’явиться ім’я українки Оксани Линів (укр.). МУЗИКА (23 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 листопада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  13. Оксана Линів: На Заході немає упереджень стосовно диригентів-жінок Архівавана 11 лютага 2017 года. Дзеркало тижня. Україна 24.07.2015
  14. Українка стала головним диригентом австрійської опери Архівавана 3 лютого 2017. Gazeta.ua 03.02.2017
  15. Oper Graz: Oksana Lyniv wird neue Chefdirigentin Архівавана 2 лютого 2017. 02.02.2017 (ням.)
  16. а б Экс-дирижер одесского оперного дала мировую премьеру в Венской филармонии (фото) (руск.) (8 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 грудня 2020.
  17. Серце Оксани: післяпрем'єрні роздуми від Любові Кияновської (укр.) (11 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30.11.2020.
  18. BESTE DIRIGENTIN / BEST CONDUCTOR(нявызн.). Oper! Awards 2020 - 30. November 2020 aus Berlin ab 19.30 Uhr. Архівавана з першакрыніцы 2 грудня 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  19. Sendung - Nordrhein-Westfalen feiert Advent 2020 am Sa, 19.12.2020 - WDR Fernsehen (ням.). www.wdr.de (20 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 грудня 2020. Праверана 20 снежня 2020.
  20. Erstes digitales Adventskonzert der Landesregierung in Kevelaer | Das Landesportal Wir in NRW (ням.). www.land.nrw (18 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 грудня 2020. Праверана 20 снежня 2020.
  21. Українка Оксана Линів з оркестром зірвала овації у Байройті (фото) (укр.). glavcom.ua. Архівавана з першакрыніцы 26 липня 2021. Праверана 26 ліпеня 2021.
  22. Крупенко, Катерина. Українка Оксана Линів стане першою жінкою-диригенткою в оперному театрі в Італії (укр.). Суспільне | Новини (4 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 січня 2022. Праверана 6 студзеня 2022.
  23. а б Почесні Амбасадори Львова LIVE з Оперного театру (укр.). Почесні Амбасадори Львова. Архівавана з першакрыніцы 28 листопада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  24. Оксана Линів: "Музика – це те, що стоїть поза нотами"(нявызн.). Craft | Magazine. Архівавана з першакрыніцы 11 березня 2021. Праверана 13 сакавіка 2021.
  25. Оксана Линів (укр.). LvivMozartArt. Архівавана з першакрыніцы 17 квітня 2021. Праверана 5 снежня 2020.
  26. Орден «За інтелектуальну відвагу» отримали Оксана Линів, Павел Смоленський та Євген Бистрицький. (укр.). Збруч. Архівавана з першакрыніцы 19 грудня 2021. Праверана 5 снежня 2020.
  27. а б в Біографія Оксани Линів (укр.). LvivMozartArt. Праверана 5 снежня 2020.(недаступная спасылка)
  28. Львів’яни обирають кращих на щорічній премії BOOM AWARDS (укр.). ZAXID.NET. Архівавана з першакрыніцы 4 березня 2021. Праверана 5 снежня 2020.
  29. Оксана Линів, Почесна Амбасадорка Львова, ввійшла у топ-100 найвпливовіших українців (укр.). Почесні Амбасадори Львова. Архівавана з першакрыніцы 30 жовтня 2020. Праверана 5 снежня 2020.
  30. НВ назвав топ-100 найбільш успішних жінок України (укр.). nv.ua. Архівавана з першакрыніцы 2 квітня 2019. Праверана 5 снежня 2020.
  31. International Trebbia Awards 2019 :: CCPF Czech-Qatar Chamber of Commerce (чэшск.). www.ccpf.cz. Архівавана з першакрыніцы 8 січня 2021. Праверана 5 снежня 2020.
  32. Оксана Линів, диригент: У рамках фестивалю LvivMozArt можна буде почути твори трьох Моцартів (укр.). Інтерв'ю з України. Архівавана з першакрыніцы 8 березня 2021. Праверана 5 снежня 2020.
  33. У Німеччині Оксану Линів визнали найкращою диригенткою 2020 року | DW | 01.12.2020(нявызн.). DW.COM. Архівавана з першакрыніцы 4 грудня 2020. Праверана 5 снежня 2020.
  34. Украинка Оксана Лынив получила награду Oper! Awards как лучший дирижер 2020 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2022. Праверана 4 грудня 2020. (руск.)
  35. Указ президента України №406/2021 (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Архівавана з першакрыніцы 24 серпня 2021. Праверана 25 жніўня 2021.
  36. Премія Хелени Ваз де Сілва. Оксану Линів відзначили Європейською нагородою за поширення та збереження культурної спадщини (укр.). nv.ua. Праверана 23 жніўня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]