Мікалай Станіслававіч Казак
Мікалай Станіслававіч Казак | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, палітык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1993) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Фёдар Іванавіч Фёдараў і Барыс Васільевіч Бокуць |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікала́й Станісла́вавіч Каза́к (нар. 29 кастрычніка 1945; в. Дзешчанка, Уздзенскі раён) — савецкі і беларускі фізік, акадэмік НАН Беларусі (2003; член-карэспандэнт з 2000). Доктар фізіка-матэматычных навук (1993). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2020).
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання (Мінская-Каліноўская выбарчая акруга № 108). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе (намеснік кіраўніка працоўнай групы)[1].
Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1966). У 1966—1976 — старшы інжынер, старшы інжынер-канструктар, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР, у 1976—1977 — загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1977—1988 — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1988 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998—2004 — дырэктар Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі. Адначасова ў 2002—2004 — акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. У 2004—2008 — галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, загадчык Міжнароднай навуковай лабараторыі аптычнай дыягностыкі Фраўнгофера-Сцяпанава. У 2008—2012 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. З 2012 — загадчык лабараторыі, з 2014 па 2018 — в.а. дырэктара Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, ў 2019—2023 — генеральны дырэктар ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка». У 2002—2014 — член Прэзідыума НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па крышталяоптыцы, крышталяакустыцы і нелінейнай оптыцы. Выканаў даследаванні нелінейнага пераўтварэння выпраменьвання лазераў у розных крышталях і геаметрыях эксперыменту з улікам рэальных параметраў лазернага выпраменьвання. Стварыў шэраг высокаэфектыўных нелінейна-аптычных пераўтваральнікаў частаты і іншых параметраў выпраменьвання лазераў розных тыпаў. Атрымаў магутнае плаўна перабудоўваемае ультрафіялетавае выпраменьванне пераўтварэннем частоты лазераў на фарбавальніках, прадказаў нелінейна-аптычны эфект генерацыі пераменнага электрычнага поля. Рэалізаваў метад «нелінейнага люстэрка» для кіравання спектральнымі, часовымі і прасторавымі параметрамі выпраменьвання складаных лазерных сістэм. Распрацаваў нелінейна-аптычныя метады вымярэння параметраў лазернага выпраменьвання і рэчывы ў ультрафіялетавым і інфрачырвоным дыяпазонах, метад пасіўнай абсарбцыйнай спектраскапіі, схемы інфрачырвоных спектрометраў з высокай спектральнай яркасцю на аснове ўнутрырэзанатарнай ап-канверсіі, спосабы кіравання ультрагукавымі пучкамі. Вывучыў распаўсюджванне светлавых і ультрагукавых хваль паблізу асаблівых напрамкаў у крышталі і стварыў спосабы кіравання прасторавымі параметрамі гэтых пучкоў. Даследаваў розныя рэжымы нелінейна-аптычнага пераўтварэння частаты беселевых светлавых пучкоў. Паказаў магчымасць нараджэння і анігіляцыі аптычных віхур пры нелінейна-частотным пераўтварэнні гэтых пучкоў. Рэалізаваў метад фарміравання беселевых пучкоў вышэйшых парадкаў і пучкоў з дыслакацыяй хвалевага фронту з выкарыстаннем двухвосевых крышталяў.
Аўтар больш за 520 навуковых прац, у тым ліку 78 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Генерация мощного излучения с перестройкой спектра в области 280—385 нм // Письма в ред. ЖЭТФ. 1972. Т.15, вып. 1 (в соавт.).
- Внутрирезонансная лазерная спектроскопия с применением нелинейного преобразования частоты // Квантовая электроника. 1988. Т.15, № 9 (в соавт.).
- Воздействие электрического поля на фокусировку света в окрестности оптических кристаллов // Оптика и спектроскопия. 1997. Т.83, № 3 (в соавт.).
- Преобразование частоты бесселевых световых пучков нелинейными кристаллами // Квантовая электроника. 2000. Т.30, № 9.
- Spin-to-orbital angular momentum conversion for Bessel beams propagating alonfg the optical axes of homogenous unaxial and biaxial crystals // J. Optics. 2013. Vol. 15. № 4 (в соавт.).
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 1978 — Прэмія Ленінскага камсамола БССР
- 2000 — Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання».
- 2002 — Ордэн Францыска Скарыны
- 2012 — Ордэн Пашаны[3]
- 2015 — Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»
- 2023 — Сярэбраны медаль НАН Беларусі «За дасягненні ў навуцы»
- 2023 — поўны кавалер медалёў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казак Мікалай Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 121—123.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сайт Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- ↑ Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа . www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка 2012 г. № 460 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка дэпутата
- Мікалай Станіслававіч Казак: Даведка на сайце НАН Беларусі
- Мікалай Станіслававіч Казак у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
- Члены Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання