Бестла (спадарожнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бестла (анг. Bestla) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Бестлы, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXXIX.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Бестла была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 13 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 18. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.