Бродня (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бродня
Характарыстыка
Даўжыня 33 км км
Расход вады 1,4 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°03′23″ пн. ш. 28°09′26″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Бярэзіна
 • Каардынаты 54°15′34″ пн. ш. 28°24′14″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
physical
Бродня (рака)
Бродня (рака)
— выток, — вусце

Бродня — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 214 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прысынак Смалявіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вялікае Стахава Барысаўскага раёна. Цячэ пераважна па Верхнебярэзінскай нізіне.

Даліна ў высокай плыні трапецападобная (шырыня 3—4 км) са спадзістымі схіламі; у сярэдняй і нізкай плынях невыразная, зліваецца з далінамі рэчак Гайна і Бярэзіна. Абалона забалочаная, у высокай плыні шырынёй 0,3—0,8 км, у нізкай зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча ад вытоку на 12 км каналізаванае, ніжэй слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у высокай плыні 1—3 м, сярэдняй 4—8 м, нізкай 8—12, у вусці 15—17 м. Берагі невысокія, часта пераходзяць у абалону, забалочаныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.