Перайсці да зместу

Каменка (прыток Бярэзіны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменка
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Басейн 82 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны ўсход ад пасёлка Градзянка
  Каардынаты 53°35′25,50″ пн. ш. 28°46′26,70″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
  Месцазнаходжанне на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Прыцерпа
  Каардынаты 53°31′25,10″ пн. ш. 28°57′23″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Асіповіцкі раён
physical
Каменка (прыток Бярэзіны)
Каменка (прыток Бярэзіны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ка́менка — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 82 км². Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 3 км на паўночны ўсход ад пасёлка Градзянка, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Прыцерпа. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (выток — 1,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Каменічы).