Рова
Рова | |
---|---|
![]() Рова ў верхнім цячэнні | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 29 км |
Плошча басейна | 245 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 54°00′26″ пн. ш. 28°25′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Бярэзіна |
· Каардынаты | 54°06′05″ пн. ш. 28°43′19,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Смалявіцкі раён, Барысаўскі раён |
![]() |
Ро́ва — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 245 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца за 5 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Зялёны Бор Смалявіцкага раёна, за 2 км на поўнач ад вёскі Замосце. Вусце за 2 км на паўднёвым усходзе ад вёскі Навасёлкі Барысаўскага раёна. Рэчышча на трох участках каналізаванае: выток — 2,2 км на ўсход ад Зялёнага Бору (8,0 км); паўднёвая ўскраіна вёскі Слабодка Барысаўскага раёна — 0,3 км вышэй вусця ракі Чарніца (2 км); вёска Краснае Барысаўскага раёна — вусце (9 км). Асноўныя прытокі — Чарніца (злева) і Маска (справа).
У верхнім цячэнні падыход да ракі забалочаны, у гэтых месцах на ёй водзяцца бабры.
Каля ракі знаходзяцца вёскі: Слабодка, Засценак, Краснае, Персцень.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 374.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 16. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)