Хадзілонскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шастакоўскі сельсавет)
Хадзілонскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Шчучынскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Хадзілоні
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 11 лютага 1972

Хадзіло́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Хадзілоні.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шастакоўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шастакі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна. 25 лютага 1961 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хадзілоні, сельсавет перайменаваны ў Хадзілонскі[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.