Бакштаўскі сельсавет (Шчучынскі раён)
Бакштаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бакшты |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 681 |
Плошча | 60,16 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Ба́кштаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Бакшты.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пугачоўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна, з 13 лютага 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 12 сакавіка 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лычкавіцкага сельсавета (вёскі Даліняны, Малая Нявіша, Псярцы і Хадэлі), у склад сельсавета з Васілішкаўскага сельсавета перададзены вёскі Вайнілаўцы і Старадворцы[2]. У 1986 годзе скасаваны хутар Байнаравічы[3]. 20 верасня 2002 года ў склад Васілішкаўскага сельсавета перададзены 22 населеныя пункты (Біцеўцы, Вялікая Нявіша, Даліняны, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Кронькі, Лычкаўцы, Малая Нявіша, Малыя Казлы, Прымакі, Псярцы, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Хадэлі, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы)[4]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Васілішкаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 681 чалавек[6], з іх 73,9 % — палякі, 22,5 % — беларусы, 2,5 % — рускія[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Бакшты, вёскі Вялікія Пугачы, Гуменнікі, Клешнякі, Малыя Пугачы, Маляцічы, Мацюкі, Мінюцеўка, Мякішы, Плёткі, Савічы, Скелдычы, хутары Барэйшышкі, Бігаўшчына, Вуглы, Заброддзе, Занявіша, Зарэчча, Пясчына, Рачкаўшчына.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.