Вежа Манпарнас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вежа Манпарнас
Tour Montparnasse.JPG
Краіна:

Flag of France.svg Францыя

Месцазнаходжанне:

Парыж, Францыя

Будаўніцтва:

19691972

Прызначэнне:

офісы

Вышыня па даху:

210 м

Вышыня па верхнім паверсе:

57

Колькасць паверхаў:

60[1]

Колькасць ліфтаў:

25±1

Архітэктар:

Jean Saubot, Eugène Beaudouin, Urbain Cassan и Louis Hoym de Marien

Карыстальнік:

Q3331039?, Q2994137?, Eramet[d], Amundi[d], AXA[d], Morgan Stanley[d], Аль-Джазіра, Embassy of The Netherlands, Paris[d], Q3331046?, Audencia[d] і Supinfo[d]

Emporis:

110509

Сайт:

tour-montparnasse.fr

Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Вежа Манпарнас (фр.: tour Montparnasse) — небаскроб, размешчаны ў 15-й акрузе сталіцы Францыі Парыжа. Паверхавасць небаскроба складае 57 паверхаў, вышыня — 210 м. Будаўніцтва небаскроба вялося з 1969 па 1972 гады.

Вежа Манпарнас — адзіны небаскроб, размешчаны ўнутры гарадской мяжы Парыжа, а не ў яго «прыгарадах».

На верхніх паверхах будынка адкрыты кафэ, сувенірная крама і аглядная пляцоўка. Ёсць лесвіца для пад'ёму на дах, адкуль адкрываецца панарамны выгляд на большую частку горада.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд на вежу Манпарнас (злева), Эйфелеву вежу і вышынныя будынкі дзелавога квартала Дэфанс

Немудрагелісты дызайн маналітнай вежы, яе гіганцкія памеры а таксама архітэктурны кантраст, які яна ўчыняе ў цэнтры гістарычнага Парыжа сталі аб'ектам крытыкі, у выніку чаго будаўніцтва небаскробаў у Парыжы было забаронена праз два гады пасля завяршэння вежы Манпарнас. Дызайн небаскроба папярэднічае тэндэнцыі мець акно ў кожным офісе, таму ў вежы Манпарнас вокны маюцца толькі ў офісах, размешчаных па перыметры.

Існуе іранічнае выказванне, згодна з якім, самы прыгожы від на Парыж адкрываецца з вяршыні гэтага небаскроба, паколькі тады ён сам не будзе у поле зроку.[2] Аналагічнае сцвярджэнне прыпісваецца Гі дэ Мапасану, адносна яго антыпатыі да Эйфелевай вежы.

Паводле апытання, праведзенага на інтэрнэт-сайце «Віртуальны турыст», вежа ўвайшла у спіс самых выродлівых будынкаў свету, заняўшы ў ім другое месца.[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.tourmontparnasse56.com/#/tour/description
  2. Nicolai Ouroussoff, New York Times Published: September 26, 2008 Architecture, Tear Down These Walls [1]
  3. VirtualTourist

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]