Плошча Вагезаў
Плошча Вагезаў III акруга Парыжа, Quartier de l'Arsenal, квартал Архіва, IV акруга Парыжа | |
---|---|
фр.: Place des Vosges | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Шырыня | 140 м[3] |
Назва ў гонар | дэпартамент Вагезы |
![]() |
Плошча Вагезаў (фр.: Place des Vosges) — самая старажытная плошча Парыжа. Знаходзіцца ў квартале Марэ і ўяўляе сабой правільны квадрат са старанамі па 140 метраў. Да 1799 г. называлася Каралеўскай (фр.: Place Royale). Цяперашняя назва атрымана ў гонар жыхароў дэпартамента Вагезы, якія добраахвотна пачалі выплачваць узносы на ўтрыманнне рэвалюцыйнай арміі.
Будавалася па загаду Генрыха IV з 1605 па 1612 гг.; з тых часоў яна засталася амаль нязменнай. Будынкі па бакам плошчы строга вытрыманы ў адзіным стылі — з чырвонай цэглы з палосамі шэрага каменя. Два будынка з больш высокімі мансарднымі дахамі называюцца павільёнамі караля і каралевы (тут прастачыны спраўлялі вяселле Людовіка XIII і Ганны Аўстрыйскай). У дамах на плошчы жылі многія вядомыя людзі — Сюлі, кардынал Рышэльё, Мар'ён Дэлорм, Басюэ, Віктор Гюго, Тэафіль Гацье, Альфонс Дадэ і інш. На Каралеўскай плошчы адбыўся рыцарскі турнір, у якім смяротную рану атрымаў кароль Францыі Генрых II.
Конная статуя Людовіка XIII, усталяваная на плошчы намаганнямі Рышэльё, была расплаўлена пад час Вялікай французскай рэвалюцыі; адноўлена з 1825 г. Большую частку плошчы цяпер займаюць ліпавыя насаджэнні і фантан.
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Вагезаў
Зноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ а б http://www.v2asp.paris.fr/commun/v2asp/v2/nomenclature_voies/Voieactu/9882.nom.htm