Марэ (квартал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Марэ
48°51′36″ пн. ш. 2°21′39″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт parisinfo.com/decouvrir-…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Знакаміты рэстаран Марэ Chez Marianne

Марэ (фр.: Marais — «балота») — квартал Парыжа на правым беразе Сены, на ўсход ад Бабура. Размешчаны паміж плошчай Рэспублікі і плошчай Бастыліі, квартал Марэ належыць як да 3-й, так і да 4-й муніцыпальных акруг Парыжа. Межы квартала вызначаны трыма бульварамі і ракой Сенай: на поўначы — бульварам дзю Тампль, на захадзе — Севастопальскім бульварам, на ўсходзе — бульварам Бамаршэ, і на поўдні — Сенай.

Балота, якое знаходзілася раней на гэтым месцы, было асушана ў XIII стагоддзі членамі Ордэна Тампліераў. Тады гэта была ўскраіна горада, сёння — цэнтр. Марэ перажыў горадабудаўнічую гарачку барона Асмана ў XIX стагоддзі, застаўшыся амаль некранутым, і цяпер у квартале можна ўбачыць раскошныя палацы і асабнякі побач са старымі дамамі рамеснікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]