Перайсці да зместу

Тэрмы Клюні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Тэрмы Клюні
Макет тэрм. У цэнтры — фрыгідарый, злева ад яго тэпідарый, перад тэпідарыям — кальдарый
Макет тэрм. У цэнтры — фрыгідарый, злева ад яго тэпідарый, перад тэпідарыям — кальдарый
48°51′03″ пн. ш. 2°20′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Руіны кальдарыя

Тэ́рмы Клюні́ (фр.: Thermes de Cluny) — руіны гала-рымскіх тэрм, якія знаходзяцца ў сэрцы Лацінскага квартала ў Парыжы. З’яўляюцца часткай Музея Сярэднявечча.

Меркавана, тэрмы былі пабудаваныя ў пачатку III стагоддзя. Лічыцца, што тэрмы былі пабудаваныя ўплывовай гільдыяй лодачнікаў Лютэцыі, аднак гэты факт пастаўлены пад сумненне з-за адсутнасці доказаў.

Да нашых дзён захавалася прыкладна трэць ад антычнага лазневага комплексу. У найбольш добрым стане захаваўся фрыгідарый з дакладнымі архітэктурнымі дэталямі, тыповымі для архітэктуры Рымскай Галіі, як-то: аркі, калоны і кансолі, фрагменты насценнага жывапісу і мазаікі.

Як і ўсе рымскія тэрмы, тэрмы Клюні былі публічнымі і бясплатнымі. Паколькі тэрмы размяшчаліся ўздоўж кардо Лютэцыі на левым беразе Сены і былі не абароненыя абарончымі збудаваннямі, у канцы III стагоддзя яны падвергліся нападу варварскіх плямёнаў і былі зруйнаваны.

Сёння Тэрмы Клюні часткова ўключаны ў Музей Сярэднявечча і з’яўляюцца сховішчам гістарычных каменных муроў, выяўленых на тэрыторыі Парыжа. Фрыгідарый, які цалкам захаваўся, належыць музею і з’яўляецца месцам выстаўкі для Калоны лодачнікаў (фр.: Pilier des Nautes). Акрамя гэтага былая палестра цяпер з’яўляецца часткай галерэі 9 (Галерэя французскіх каралёў і скульптур Нотр-Дама ). Руіны кальдарыя і тэпідарыя размешчаныя звонку музея.

Зноскі

  • Album de Musée national du Moyen Âge Thermes de Cluny, Pierre-Yves Le Pogam, Dany Sandron (ISBN 2-7118-2777-1)
  • Architect’s Guide to Paris, Renzo Salvadori, (ISBN 0-408-50068-9) London, 1990
  • Caesar to Charlemagne: The beginning of France, Robert Latouche, (ISBN 0-460-07728-7), 1968