Плошча Карузель
Плошча Карузель I акруга Парыжа, Парыж, Квартал Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа | |
---|---|
фр.: Place du Carrousel | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Назва ў гонар | Grand Carrousel[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Карузель (фр.: Place du Carrousel) — гарадская плошча ў Першай акрузе Парыжа, размешчана паміж Луўрам і садам Цюільры.
Плошча Карузель атрымала назву ў 1662 годзе, калі яна выкарыстоўвалася Людовікам XIV для дэманстрацыйных ваенных конных выездак (карузеляў). Пазней, у часы праўлення Напалеона I і Напалеона III старыя будынкі знеслі, а плошча была пашырана.
Да 1871 года частку сучаснай плошчы займаў палац Цюільры, будаўніцтва якога ў 1564 годзе распачата па ініцыятыве Кацярыны Медычы. На час будаўніцтва загараднага Версалю Людовік XIV выбраў Цюільры месцам знаходжання свайго двара. З 1716 па 1722 год у палацы пражываў малалетні Людовік XV. У 1806—1808 гадах перад палацам Цюільры па загадзе Напалеона для ўшанавання яго перамог была пабудавана трыумфальная арка 23 мая 1871 года палац быў cпалены парыжскімі камунарамі.