Перайсці да зместу

Базіліка Сакрэ-Кёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Базіліка Сакрэ-Кёр
фр.: Basilique du Sacré-Cœur
48°53′12″ пн. ш. 2°20′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва і Каталіцкая Царква
Епархія Архідыяцэзія Парыжа
Благачынне Q125621449?[2]
Архітэктурны стыль неавізантыйскі стыль[d] і неараманскі стыль
Архітэктар Поль Абадзі[d]
Дата заснавання 1875
Вышыня 83 м
Матэрыял траверцін
Сайт sacre-coeur-montmartre.com (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка Сакрэ-Кёр (фр.: Basilique du Sacré Cœur ці проста Сакрэ-Кёр, літаральна «базіліка Святога Сэрца», г.зн. Сэрца Хрыстова) — каталіцкі храм у Парыжы, пабудаваны паміж 1876 і 1910 гг. па праекце архітэктара Абадзі ў рымска-візантыйскім стылі, размешчаны на вяршыні ўзгорка Манмартр, у самой высокай кропцы (130 м) горада.

Форма купалоў паўтарае сілуэт базілікі XII ст. Сен-Фрон у Перыге на поўдні Францыі. Вышыня асноўнага купала 83 м, вышыня званіцы каля 100 м. Адзін са званоў базілікі — «Саваяр» (la Savoyarde) — важыць 19 т з языком у 850 кг, адліты ў Ансі ў 1891 г., самы вялікі звон Парыжа.

Унутры базіліка ўпрыгожана каляровымі вітражамі і манументальнай мазаікай на тэму «глыбокай павагай Францыі перад Сэрцам Гасподнім», выкананая ў 1912—1922 гадах, мастаком Люкам-Аліўе Мерсонам (fr:Luc-Olivier Merson, 18461920).

З вяршыні Манмартр, куды вядзе шырокая шмат’ярусная лесвіца, адкрываецца панарама Парыжа і від вакол у ясную надвор’е на 50 км. Сакрэ-Кёр — самая фатаграфуемая славутасць французскай сталіцы.

Інтэр’ер базілікі з мазаікай

Прапанова аб будаўніцтве новага храма ў памяць аб ахвярах франка-прускай войны, зробленая ў 1871 г., падвергнулася моцнай крытыцы, але атрымала падтрымку дэпутатаў, якія далі згоду ў 1873 г. Сродкі на будаўніцтва збіраліся па грамадскай падпісцы. Пры закладцы першага каменя (16 чэрвеня 1875 года) у грунт узгорка быў пакладзены бронзавы медальён «Францыя падносіць Хрысту манмартрскую базіліку», каробачка з французскімі медалямі, а таксама пергамент з пратаколам цырымоніі заснавання базілікі Сакрэ-Кёр.

Работы неўзабаве былі перарваны для таго, каб умацаваць глебу ўзгорка, перакапанага старадаўнімі каменяломнямі. Будаўніцтва скончылася толькі ў 1914 г.

Манмартр лічыцца адным з самых маляўнічых куткоў Парыжа. Ён узнік на вапняковым узгорку, на вышыні 130 м, дзе па паданні ў часы праследавання хрысціян пры імператары Даміцыяне быў абезгалоўлены Святы Дыянісій, першы біскуп Парыжа. І тады адбыўся цуд: Дыянісій устаў, падняў уласную галаву, абмыў яе ў найбліжэйшай студні, і толькі прайшоўшы некалькі кіламетраў, упаў мёртвым. У памяць аб гэтых цудоўных падзеях была пабудавана царква Сен-Дэні, а месца атрымала назву Манмартр — гара святога мучаніка.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. https://messes.info/lieu/75/paris-18/basilique-du-sacre-coeur-de-montmartre