Вольга Васільеўна Лепяшынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Васільеўна Лепяшынская
Дата нараджэння 15 (28) верасня 1916
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 2008(2008-12-20)[2][3][…] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія харэограф, балерына, педагог, танцоўшчыца, балерына, танцавальны педагог, балетны педагог
Гады актыўнасці з 1935
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За абарону Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» Patriotic Order of Merit in gold
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Ордэн Сцяга Венгерскай Народнай Рэспублікі
IMDb ID 0503270
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аляксей Інакенцьевіч Антонаў і Вольга Васільеўна Лепяшынская падчас адпачынку ў Карлавых Варах. Пачатак 1960-х гадоў.

Вольга Васільеўна Лепешынская (руск.: Ольга Васильевна Лепешинская; нар. 28 верасня 1916, Кіеў, Расійская імперыя — 20 снежня 2008, Масква, Расія) — савецкая артыстка балета, балетны педагог, грамадскі дзеяч. Прыма-балерына Вялікага тэатра; народная артыстка СССР (1951), лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1947, 1950). Кавалер ордэна Леніна (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 28 верасня 1916 года ў Кіеве ў шляхецкай сям’і з польскімі каранямі.

Пачынала займацца харэаграфіяй сама. Увесь вольны час вучылася танцаваць, некалькі разоў на тыдзень брала ўрокі ў А. В. Някрасавай. У 1933 годзе скончыла дзяржаўны Маскоўскі балетны тэхнікум пры ДАВТ (сёння Маскоўская акадэмія харэаграфіі) (педагог А. І. Чэкрыгін, Е. А. Шарпанцье, Е. М. Адамовіч, В. А. Сямёнаў).

У 1933 годзе дэбютавала ў Вялікім тэатры, у партыі Лізы ў балеце «Марная засцярога» Ж. Даберваля. Валодаючы бліскучай тэхнікай, філіграннай дакладнасцю рухаў, жывым тэмпераментам, з поспехам танчыла як класічныя, так і сучасныя партыі.

У гады вайны выступала на фронце са спецыяльна падрыхтаванымі праграмамі. 30 снежня 1942 года ў эвакуацыі ў Куйбышаве Вялікім тэатры адбылася прэм’ера балета «Пунсовыя ветразі» В. М. Юроўскага, пастаўленага па аднайменнай аповесці А. С. Грына. З гэтым балетам трупа гастралявала па вызваленых гарадах.

Пасля вайны шмат гастралявала па гарадах СССР і за мяжой.

Сярод яе партнёраў былі А. Н. Ермалаеў, А. М. Месерэр, П. А. Гусеў і іншыя танцоўшчыкі.

Завяршыўшы кар’еру балярыны ў 1963 годзе, займалася выкладаннем як у СССР, так і за мяжой: у Рыме, Будапешце, Мюнхене, Берліне, Дрэздэне, Штутгарце, Вене, Бялградзе, Стакгольме, Нью-Йорку, Токіа, Лондане, Осла і іншых гарадах. У 1997 годзе стала прафесарам Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва. Больш за 50 гадоў узначальвала дзяржаўную экзаменацыйную камісію на кафедры харэаграфіі ДІТМа.

З 1973 года ўзначальвала аргкамітэт міжнародных конкурсаў артыстаў балета ў Маскве. Старшыня журы першага Маскоўскага міжнароднага незалежнага конкурсу маладых артыстаў балета імя С. П. Дзягілева (1992). Таксама была аглядальнікам Цэнтральнага тэлебачання і членам рэдкалегіі «Энцыклапедыі балета». З 1992 года — прэзідэнт Расійскай харэаграфічнай асацыяцыі, а з 1996 узначальвала праўленне Цэнтральнага дома работнікаў мастацтваў. Уваходзіла ў кіраванне таварыстваў «СССР — Японія» і «СССР — ЗША».

Член ВКП (б) з 1943 года.

Памерла 20 снежня 2008 года на 93-м годзе жыцця ва ўласнай кватэры ў Маскве. «Яна заснула і не прачнулася», — распавёў сваяк балерыны[4]. Пахавана 23 снежня 2008 года на Увядзенскіх могілках.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Першы муж — Ілля Трауберг (1905—1948), кінарэжысёр (развяліся незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны).

Другі муж — Леанід Райхман (1908—1990), супрацоўнік МДБ СССР, генерал-лейтэнант (арыштаваны ў 1951 годзе, пасля вызвалення да жонкі не вярнуўся).

Трэці муж — Аляксей Антонаў (1896—1962), военачальнік, генерал арміі, член Стаўкі ВГК, начальнік Генеральнага штаба ВС СССР у 1945—1946 гадах, першы (з 1955 года) начальнік Штаба Аб’яднаных узброеных сіл краін АВД.

Дзяцей Вольга Лепяшынская не мела.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці балерыны група супрацоўнікаў Цэнтральнага дома работнікаў мастацтваў звярнулася ў Генеральную пракуратуру Расійскай Федэрацыі з просьбай праверыць абставіны, звязаныя з перадачай грамадзянам у спадчыну маёмасці балерыны. Пракуратуры Масквы даручылі правесці праверку ў адпаведнасці з законам[5].

Рэчы з гардэроба балерыны пасля яе смерці былі перададзеныя спадкаемцамі гісторыку моды А. Васільеву. У 2012 годзе некалькі нарадаў і сцэнічных касцюмаў (да нумара «Дзяўчына і гусар» і да балета «Дон Кіхот») былі прадстаўлены на выставе «Мода за жалезнай заслонай. З гардэроба зорак савецкай эпохі», якая прайшла ў Хлебным доме музея-запаведніка Царыцына.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Вольга Лепяшынская і Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Крамлі, 6 кастрычніка 2006.

Партыі[правіць | правіць зыходнік]

А. Лепешынская (Кітры) у балеце «Дон Кіхот», 1940 год.
  • 1933 — Амур («Полымя Парыжа» Б. В. Асаф’ева)
  • 1933 — Фея ДражэШчаўкунок» П. І. Чайкоўскага)
  • 1933 — Ліза («Марная засцярога» Ж. Даберваля)
  • 1934 — Салістка («Шапэніяна» на музыку Ф. Шапэна)
  • 1934 — СванільдаКоппелія» Л. Дэліба)
  • 1935 — Суок («Тры таўстуна» В. А. Аранскага) (першае выкананне)
  • 1935 — Зіна («Светлы ручай» Д. Д. Шастаковіча)
  • 1936 — Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага)
  • 1938 — Паліна («Каўказскі палонны» Б. В. Асаф’ева)
  • 1939 — Святлана («Святлана» Д. Л. Клябанава) (першае выкананне)
  • 1939 — Маша («Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага)
  • 1940 — КітрыДон Кіхот» Л. Ф. Мінкуса)
  • 1941 — АксанаТарас Бульба» В. П. Салаўёва-Сівога) (першае выкананне)
  • 1941 — Адэта і Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага)
  • 1943 — АсольПунсовыя ветразі» В. М. Юроўскага)[10]
  • 1945 — Папялушка («Папялушка» С. С. Пракоф’ева) (першае выкананне)
  • 1946 — Ліза («Паненка-сялянка»  Б. В. Асаф’ева)
  • 1947 — Жанна («Полымя Парыжа» Б. В. Асаф’ева)
  • 1947 — Таццяна «Таццяна» («Дачка народа») на музыку А. А. Крэйна
  • 1949 — СванільдаКапелія» Л. Дэліба)
  • 1949 — Тао ХоаЧырвоны мак» Р. М. Гліэра)
  • 1949 — Мірандаліна («Мірандаліна» С. Н. Васіленка)
  • 1949 — Параша («Медны вершнік» Р. М. Гліэра) (першае выкананне)
  • 1952 — Ранішняя зара («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага)
  • 1952 — Фадэта («Фадэта» Л. Дэліба) (першае выкананне)
  • 1956 — Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А. А. Крэйна)
  • 1959 — Сары («Сцежкаю грому» К. А. Караева) (першае выкананне)

У операх, на канцэртнай эстрадзе[правіць | правіць зыходнік]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1942 — Канцэрт фронту (музычны фільм) — салістка балета, танец з А. Рудэнка
  • 1951 — Вялікі канцэрт (музычны фільм) — Вольга Аляксандраўна
  • 1959 — Граф Нулін (фільм-балет) — Наталля Паўлаўна

Удзел у фільмах[правіць | правіць зыходнік]

  • 1969 — Малады балет свету (Дакументальны)
  • 2004 — Дыялог з легендай [1] (Дакументальны), рэжысёр Мікіта Ціханаў

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

7 кастрычніка 2022 года на доме, дзе жыла Лепяшынская з 1944 па 2008 год (1-я Цвярская-Ямская вуліца, д. 36, будынак 1), была адкрыта мемарыяльная дошка[12] работы скульптара і графіка Алега Закаморнага.

Факты[правіць | правіць зыходнік]

На пытанне эстонскага выдання Postimees, чаму балет карыстаўся такой вялікай увагай ва ўладзе, Лепяшынская заявіла: «Таму што ў Вялікі тэатр прыходзіў Сталін. Калі ў яго быў вольны час, ён заўсёды прыязджаў, садзіўся ў сваю ложу, і мы ведалі, што Сталін у тэатры. За кулісамі з’яўлялася шмат маладых, добра апранутых мужчын. Сталін вельмі любіў балет „Полымя Парыжа“, які і для нас быў святым. Ён часта прыходзіў толькі на адзін акт, у якім адбывалася ўзяцце Цюільры. Сталін зрабіў вельмі шмат для Вялікага тэатра, пры ім тэатр ператварыўся ў адзінае цэлае. З’явіліся першакласныя музыканты, а сам аркестр стаў такім жа цэхам, як балет і опера»[13].

Зноскі

  1. Лепешинская Ольга Васильевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/3919378/Olga-Lepeshinskaya.html
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  4. Скончалась балерина Ольга Лепешинская. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2008.
  5. Прокуратура проверит наследство Ольги Лепешинской. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009.
  6. Указ Президента РФ от 28 сентября 2006 г. № 1052
  7. Указ Президента РФ от 12 сентября 1996 г. № 1352(недаступная спасылка)
  8. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019.
  9. Распоряжение Президента РФ от 08.03.2005 г. № 85-рп «О поощрении Лепешинской О. В.»
  10. Алые паруса // Балет. Энциклопедия, 1981.
  11. Артисты и администрация. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2018.
  12. Агентство городских новостей «Москва» — Мемориальную доску балерине Ольге Лепешинской открыли в Москве
  13. Танькова Я. и др. Умерла любимая женщина Сталина, балерина Ольга Лепешинская. https://www.kp.ru/online/news/180837/ Архівавана 8 лютага 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Солодовников А. Ольга Лепешинская. — М.: Искусство, 1983. — 240 с. — (Солисты балета). — 25 000 экз.
  • Замостьянов А. Мирандолина для фронтовиков // Национальная безопасность : журнал. — М., 2011. — № 7 октября. Архивировано 19 января 2012 года.
  • Три дня из жизни балерины. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2016 на Wayback Machine

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]