Кастрычніцкі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастрычніцкі мост
Каардынаты: 55°11′38″ пн. ш. 30°12′23″ у. д.HGЯO
Перасякае Віцьба
Месца размяшчэння
Агульная даўжыня
  • 50,8 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кастрычніцкі мост — аўтамабільны мост цераз раку Віцьба ў цэнтры Віцебска. Размешчаны па вуліцы Леніна. Мост пабудаваны ў 1958 годзе. Аднапралётны жалезабетонны мост бэлечнай канструкцыі. Даўжыня моста — 50,8 метра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы вядомы мост, які існаваў прыкладна на месцы сучаснага Кастрычніцкага моста, згадваецца ў дакументах XVIXVII стагоддзяў пад назвай Юр’еўскі. Ён намаляваны на чарцяжы Віцебска 1664. Таксама насіў назвы Завіцебны, Езуіцкі (у XVII стагоддзі побач быў пабудаваны езуіцкі калегіум). Мост злучаў Узгорскі і Ніжні замкі. Уяўляў сабой драўляную канструкцыю з апорамі ў рэчышчы ракі і палевымі апорамі на берагах. Даўжыня таго моста складала каля 40 метраў, шырыня — 6 м.

Не пазней канца XVIII стагоддзя мост пачаў называцца Чырвоным. У 1814 годзе паміж Саборнай і Рынкавай плошчамі быў пабудаваны першы ў горадзе каменны (цагляны) мост, арачнай канструкцыі. З пускам гарадскога трамвая ў 1898 годзе побач з Чырвоным мостам (крыху вышэй па плыні Віцьбы) быў пабудаваны невялікі драўляны мост для трамвайнага руху. У 2011 годзе на мосце ўстаноўлена каляровая ілюмінацыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
  • Витебск / О. Н. Левко; Нац. академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск: Беларуская навука, 2010. — 335 с.: ил. — (Древнейшие города Беларуси) — ISBN 9789850811172

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]