Перайсці да зместу

Духаўскі круглік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вежа
Духаўскі круглік
55°11′32″ пн. ш. 30°12′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Тып будынка круглік
Архітэктар Руслан Лядэнка
Дата пабудовы 2007 год
Map

Духаўскі круглік — мастацкая рэканструкцыя вежы Ніжняга замка. Пабудаваны ў 2007 годзе.

Духаўскі круглік на Чарцяжы места Віцебска 1664 года

Гістарычная вежа ўваходзіла ў комплекс будынкаў Ніжняга замка, збудаванага ў 1330-51 гадах. Назвы вежы Нарожная, Вуглавая, Навугольная ўказваюць на яе размяшчэнне ў паўночна-ўсходнім вугле замка, а больш позняя — Духаўскі круглік — на васьмівугольную ў плане форму і размяшчэнне насупраць Свята-Духаўскай царквы, пабудаванай князем Альгердам у XIV стагоддзі[1].

Падмуркі вежы XIV стагоддзя былі выяўлены падчас раскопак у 1984 годзе[1]. Захаваўся толькі невялікі фрагмент былога збудавання, але ён, тым не менш, даў падставу сцвярджаць, што сцены вежы былі каменныя, а памеры яе былі 8 на 6 метраў. Дакладна вызначыць тагачасную вышыню вежы цяжка, але прыблізна яна была 12 — 13 метраў[2].

Сучасная мастацкая рэканструкцыя вежы (арх. Руслан Лядэнка) была здзейснена ў 2007 годзе. Памеры вежы 9,2×9,2 метраў, вышыня - 27 метраў. Вежа мае 5 узроўняў, на якіх размешчаны аўтарскія экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Віцебска і гісторыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». Аўтар экспазіцыі — віцебскі мастак Аляксандр Вышка[1].

Зноскі

  1. а б в Духаўскі круглік Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Духаўскі круглік(недаступная спасылка). ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
  • Альгерд і Ульяна пасяліліся ў Кругліку // Краязнаўчая газета. — 2009. — № 20 (май). — С. 2.
  • Дединкина С. Давно, мой любимый город, я тебя не видел... / С. Дединкина // «Союзное вече» на Славянском базаре в Витебске. — 2009. — 10—16 июля. — С. 4—5.
  • Дедюро Л. Новая жизнь Духовского круглика / Л. Дедюро // Вiцебскi рабочы. — 2007. — 7 ліп. — С. 4.