Парк імя Фрунзэ (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк імя Фрунзэ?
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Размяшчэнне
55°11′48″ пн. ш. 30°12′37″ у. д.HGЯO
Map

Парк імя Фрунзэ  — лесапарк, размешчаны ў цэнтры горада Віцебск, у Кастрычніцкім раёне, на берагах ракі Віцьба і ручая Дунай.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча парку — 15 га. У парку пераважае пейзажная планіроўка, у цэнтральнай частцы — рэгулярная. Высаджана каля 700 дрэў і кустоў розных парод, сярод якіх: бяроза, вярба, таполя канадская, акацыя белая, клёны пірамідальны і вастралісты, ясень звычайны.

У цэнтры парку, на Кстоўскай гары, знаходзіцца канцэртная зала «Віцебск», да якой праз р. Віцьба ад вуліцы Леніна вядзе пешаходны мост 1000-годдзя Віцебска. Непадалёку таксама пабудавана некалькі невялікіх масткоў праз Віцьбу і Дунай. У правай частцы парку — фантан.

Парк закладзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя як Архіерэйскі сад. Агульнадаступным стаў пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1926 годзе перайменаваны ў Парк культуры і адпачынку імя Фрунзэ, у гонар рэвалюцыянера і савецкага дзяржаўнага дзеяча. З дарэвалюцыйных гадоў тут была прыватная забудова, але потым яе знішчылі і зрабілі паўнацэнны парк з летнім тэатрам. У сярэдзіне 1930-х гадоў на тэрыторыі парку быў створаны гарадскі піянерскі сад імя Фрунзэ — першы дзіцячы парк г. Віцебска. У гады Вялікай Айчыннай вайны піянерскі сад спыніў сваю работу. А пасля вайны ён аднавіўся як агульнагарадскі. У 1950-я гады тут праводзілася шмат масавых мерапрыемстваў і канцэртаў, працавалі павільёны для чытання і гульні ў шахматы, валейбольная пляцоўка, більярдная. У 1970-я гады парк быў рэканструяваны. У яго цэнтры быў усталяваны святломузычны фантан. Доўгі час у парку працавалі атракцыёны. У 2000-я гады яны спынілі сваё існаванне. У 2017 годзе стары фантан замянілі на новы[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Парк культуры и отдыха имени Фрунзе // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 277.
  • Шарендо, В. В нашем парке звучали такие оркестры / В. Шарендо // Віцьбічы = Витьбичи. — 2011. — 18 июня. — С. 5, 10.