Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква (Віцебск)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква | |
|---|---|
| | |
| 55°11′19″ пн. ш. 30°12′06″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Віцебск |
| Канфесія | праваслаўе |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Будаўніцтва | 1771—1800 гады |
Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква — колішні праваслаўны храм у Віцебску ў раёне Заручаўя (Заручаўскай слабады) — сённяшні двор паміж вуглавымі дамамі на вуліцы Калініна 8/2 і газеты «Праўды» 4.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1771—1800 гадах з цэглы, верагодна, на месцы папярэдняга драўлянага храма, на сродкі цэха кажамякаў, у барочным стылі. Падчас вайны 1812 года прыстасавана пад млын. Знішчана ў 1950-я гады.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даследаванняў архітэктара А. М. Кулагіна, галоўны фасад фланкіраваўся 2-яруснымі вежамі, над дахам узвышаўся купал на светлавым барабане.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква, Віцебск // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 228.
