Юр’ева горка
Юр'ева горка | |
---|---|
Тып | лесапарк |
Размяшчэнне | |
55°11′25,40″ пн. ш. 30°09′57,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Юр'ева горка — лесапарк у паўночна-заходняй частцы горада Віцебска.
Плошча 22 гектары. Абсалютная вышыня выгаецца ў дыяпазоне 175 метраў над узроўнем мора. Адносная вышыня - 15-20 м. Лясісты ўзгорак з вузкім і доўгім адгор'ем (Залатая горка), які працягнуўся ўздоўж вуліцы Карла Маркса. Растуць сасна, бяроза пушыстая, клён вастралісты, клён чырвоны, топаль канадскі, бэз. З канца 1890-х гг. месца адпачынку працоўных ільнапрадзільнай фабрыкі «Дзвіны». На Юр'евай горцы бярэ пачатак Янавіцкі ручай, які ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
У сярэдзіне XIX стагоддзя града мела шэраг назваў асобных сваіх частак. У раёне Маркаўскай слабады, напрыклад, існавалі найменні — гара пад Іванам, Траецкая гара, Залатая горка. Яшчэ неўсталяванай была сённяшняя назва разглядаемага аб'екта, мясцовыя жыхары называлі яе і Сасоннікам, і Елагамі, і Юр'еўкай.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Ля падножжа грады раёна былых Елагаў сёння размешчаны стадыён «Лакаматыў» і парк чыгуначнікаў (былы сад Елагі ў савецкі час насіў, акрамя адзначанага, найменні — «Сад камуны» і «Парк імя Л. Кагановіча»).
Сёння разглядаемая града, пачынаючы ад Дзвіны да мяжы Старасямёнаўскіх могілак, забудавана ў асноўным прыватным жыллём, якое асобнымі ўчасткамі існуе і на паўднёвых схілах Юр'евай Горкі, а таксама ў раёне Загаранскіх вуліц і па суседству з Залатой Гарой. 3 паўднёвага боку да сярэдняй часткі гары яшчэ даваеннай парой шчыльна прытуліўся навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (зараз — завод ветэрынарных прэпаратаў). На крутых схілах вышэй завода захавалася былая лекавая крыніца. Вышэй пустуе невялікая пляцоўка пад векавымі соснамі, дзе паўстагоддзя таму ўзвышалася Юрава цэркаўка. Правей, па суседству з Старасямёнаўскімі могілкамі, значную плошчу Юр'евай Горкі займае «раслінны гадавальнік» трэста зялёнай гаспадаркі горада.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Витебск: Энциклопедический спавочник / Белорусская Советская Энциклопедия; Редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и другие. Мн.: БелСЭ, 1988. — 408 с. [12] л. ил.
- Никифоровский Н. Я. Странички из недавней старины города Витебска: Воспоминания старожила (репринт издания 1899 года с комментариями А. М. Подлипского). — Мн.: Полымя, 1995. — 149 с.: ил. — (Лит. памятники Беларуси) — ISBN 985-07-0015-7
- Пасанен В. Э., Дикусар Е. А., Стёпин С. Г. Горные вершины Витебской области. — Минск: Право и экономика, 2016. — 162 с. — ISBN 978-985-552-569-2. С.120, 130.