Вуліца Энгельса (Віцебск)
Выгляд
Вуліца Энгельса Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Ранейшыя назвы | Богаяўленская |
Назва ў гонар | Фрыдрых Энгельс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Энгельса — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы 230 метраў, ад вуліцы Ільінскага да Кастрычніцкай вуліцы. Перасякаецца з Камсамольскай вуліцай.
Вуліца названая ў 1923 годзе ў гонар аднаго з заснавальнікаў марксізму нямецкага філосафа Фрыдрыха Энгельса. Раней насіла назву Богаяўленская, па назве якая знаходзілася на ёй Богаяўленскай (Сімяонаўскай) царквы.
Вуліца пачала фарміравацца ў канцы XVIII стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзілася Абшчына Чырвонага Крыжа, 2-е гарадское 4-класнае вучылішча.
Большая частка забудовы вуліцы захавалася з канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. На вуліцы знаходзіцца ЖЭУ-5, праваслаўны храм Св. Лонгіна Сотніка, будынак былога клуба металістаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца Энгельса (Віцебск) на Вікісховішчы |
- «Прогулки по незнакомому Витебску». Соседние улицы в Задвинье, где нашли клад и ходили в молочную кухню Архівавана 13 снежня 2018. (руск.)
- Вуліца Энгельса (Віцебск) на сайце «Архіварта»