Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква (Віцебск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква
Віцебск. 33.JPG
55°11′41″ пн. ш. 30°12′21″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Віцебск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль віленскае барока
Архітэктар Іосіф Фантана II
Будаўніцтва 1740-я1750-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000086шыфр 212Г000086
Стан адноўлена, дзейнічае

Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква (Віцебск)
Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква
Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква

Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква, Віцебскправаслаўны храм у Віцебску, разбураны ў 1936 годзе і адноўлены напачатку XXI ст.. Царква знаходзіцца на заходнім баку Рынкавай плошчы. Помнік архітэктуры віленскага барока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц драўляная праваслаўная царква існавала ўжо ў 1558 г., упамінаецца ў інвентары 1618, паказана на «Чарцяжы Віцебска 1664 г.». Гарэла ў 1708, 1733. Складалася з трох квадратных у плане зрубаў: асноўнага, алтарнага і бабінца з вежай над ім, накрытых асобнымі шатровымі дахамі з галоўкамі. На яе месцы, побач з гандлёвымі радамі, у 1772 г. па фундацыі віцебскага купца Мікалая Смыка пабудавана ў стылі позняга «віленскага» барока мураваная ўніяцкая царква. Арыентацыя алтара зменена з усходу на поўнач. Галоўным фасадам царква выходзіла на плошчу ў бок Віцьбы. Асвячона ў 1772 г. З 1834 г. храм перададзены праваслаўным. У 1841 г. полацкі епархіяльны архітэктар А. Порта склаў праект яго перабудовы ў стылі посткласіцызму, які аднак не рэалізавалі. Меркавалася на галоўным фасадзе прыбудаваць не адпаведны маштабу будынка чатырохкалонны порцік, атыкавы франтон замяніць пакатым трохвугольным тымпанам, пад нефам надбудаваць несапраўдны паўсферычны купал, завяршэнні вежаў зрабіць таксама паўсферычнымі. Але ва У 2-й палове ХІХ ст. быў узведзены толькі несапраўдны псеўдарускі купал з цыбулепадобнай галоўкай[1].

Царква Уваскрэшання Хрыстова і касцёл Св. Антонія ў Віцебску на малюнку Напалеона Орды
Рыначная плошча Віцебска з боку ратушы, злева — касцёл бернардзінцаў, удалечыні касцёл езуітаў, справа — апсіда і бакавы фасад Уваскрасенскай царквы, Ю. Пешка, пач. ХІХ

У 1913 г. царква была адрамантавана, а ў 1936 г. ўзарвана.

У 1992 г. зямельны ўчастак на скрыжаванні сучасных вуліц Суворава і Талстога, дзе стаяў храм і захаваліся яго падмуркі, згодна з рашэннем Віцебскага гарвыканкама, перадалі грэка-каталіцкай парафіі пад праектаванне аднаўлення Васкрасенскай Рынкавай царквы, але ўжо ў 1996 г. віцебскія ўлады перадалі пляц Беларускаму экзархату РПЦ.

У верасні 2001 пачалося аднаўленне храма. Будаўніцтва вяло вытворчае будаўнічае камерцыйнае прадпрыемства «Белімпекс».

У 2008 г. скончана аднаўленне-рэканструкцыя храма пад праваслаўную царкву.

Адноўленая царква

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква ўяўляе сабой аднанефавы храм у стылі віленскага барока з паўкруглай арыентаваная на поўнач апсідай з рызніцамі па баках, якія надавалі будынку прамавугольны план[1].

Галоўны фасад упрыгожаны дзвюма трохпавярховымі вытанчанымі вежамі і мае складаную хвалістую паверхню. Паміж вежаў - двух'ярусны барочны франтон, у ХІХ ст. заменены на больш нізкі класічны. Храм даволі сціплым па памерах і складаецца з аднаго нефа. Гэта абумоўлівалася, відаць, шчыльнай забудаванасцю Рынкавай плошчы. З поўначы храм завяршаецца паўкруглай апсідай з высокім фігурным барочным франтонам і дзвюма нізкімі рызніцамі па баках. Сцены былі аздобленыя плоскімі пілястрамі і завершаныя прафіляванымі карнізамі, скразныя ярусы вежаў і франтон упрыгожаныя стылізаванымі валютамі. Вежы завяршаліся фігурнымі купалкамі[1].

Пра аўтара храму дакладна нічога не вядома, аднак ёсць меркаванне, што ім быў Іосіф Фантана III, які збудаваў Успенскі сабор у Віцебску.[2]

У наш час храм аднавілі ў пачатковым барочным выглядзе.

У сілуэце Віцебска[правіць | правіць зыходнік]

Вышынныя дамінанты горада (здымак да 1867) злева направа: фрагмент Успенскай царквы і кляштару базыльянаў, Фарны касцёл, Дабравешчанская царква, Ратуша, Уваскрасенская (Рыначная) царква, Міхайлаўскі касцёл дамініканцаў і Вялікая сінагога
Вышынныя дамінанты горада (здымак да 1867) злева направа: фрагмент Успенскай царквы і кляштару базыльянаў, Фарны касцёл, Дабравешчанская царква, Ратуша, Уваскрасенская (Рыначная) царква, Міхайлаўскі касцёл дамініканцаў і Вялікая сінагога


Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001. C. 184

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква, Віцебск // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2001. – С. 228-229.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003.— 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]