Вывад амерыканскіх войск з Афганістана (2020—2021)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амерыканскія лётчыкі садзяцца на самалёт C-17 Globemaster III на авіябазе Аль-Удэйд падчас вываду замежных сіл, 27 мая 2021 года.
Пагрузка верталёта UH-60L Blackhawk у C-17 Globemaster III, авіабаза Баграм, 15 чэрвеня 2021 года.

Вывад амерыканскіх войск з Афганістана ідзе паступова. На люты 2020 года ў краіне знаходзілася 13 000 амерыканскіх вайскоўцаў. Да канца прэзідэнтсва Дональда Трампа кантынгент скарочаны да 2500 чалавек. Новы кіраўнік дзяржавы Джо Байдэн прызначыў канчатковы вывад усіх частак Узброеных сіл ЗША і іх саюзнікаў на 11 верасня 2021 года, да 20-годдзя тэрарыстычных атак на Сусветны гандлёвы цэнтр. Аднак пазней усё было перанесена на 31 жніўня.

Да гэтага часу праз Афганскі канфлікт прайшлі 750 амерыканскіх вайскоўцаў[1]. Па дадзеных Міністэрства абароны ЗША, у баявых дзеянняў загінула каля 2500 салдат і афіцэраў, а фінансавыя выдаткі, без уліку уліванняў у грамадзянскія сферы, склалі 822 млрд долараў[2].

Перадгiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе СССР, з мэтай падтрымкі камунiстычных сіл у Афганістане, уводзіць у краіну свае войскі. На працягу наступных 9 гадоў тут ішло ўзброенае супрацьстаянне паміж савецкай арміяй і дружалюбным ёй урадам у Кабуле з аднаго боку, і ісламарадыкальным рухам маджахедаў, які падтрымалі ЗША і іх саюзнікі[3], з другога. У 1989 годзе СССР выводзіць свае войскі з краіны, а ў 1992 маджахеды змаглі звергнуць існуючую ўладу і скарыць усю тэрыторыю Афганістана[4]. Аднак пасля гэтага рух распаўся на Паўночны альянс і найбольш радыкальныя групоўкi, якiя пазней аб’ядналiся ў «Талібан». Апошнiя змаглі захапіць сталіцу і абвясціць Ісламскі Эмірат Афганістан. Аж да 2001 года паміж Паўночным альянсам і сіламі ІЭА ішла бесперапынная барацьба за ўладу ў краіне.

Тады ў 90-х тэрарыст Усама бін Ладэн, якi ўжо адшукваецца ўладамі ЗША, атрымаў прытулак у Афганістане[5]. Талібы адмаўляліся выдаваць бін Ладэна, нават пасля выбухаў у амерыканскіх пасольствах ў Кенiі і Танзанiі ў 1998 годзе. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года прэзідэнт ЗША Джордж Буш высунуў талібам ультыматум: у самыя кароткія тэрміны выдаць амерыканскаму правасуддзю бін Ладэна, а таксама ўсё кіраўніцтва «Аль-Каіды». 21 верасня талібы адказалі адмовай, заявіўшы, што ЗША не далі дастаткова важкіх доказаў дачынення гэтай арганізацыі да нападаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне.

Тады было вырашана правесці ваенную аперацыю ў Афганістане, аб’яднаўшыся з Паўночным альянсам у барацьбе з IЭА i Талiбанам. Афіцыйна, ЗША разам з саюзнiкамi прадэкларавалi тры мэты свайго ўварвання[6]:

  • звяржэнне рэжыму талібаў,
  • вызваленне тэрыторыі Афганістана ад уплыву талібаў,
  • паланенне і суд над удзельнікамі Аль-Каіды.

7 кастрычніка адбылося ўварвання. За адносна кароткі тэрмін асноўныя сілы Талібану былі разгромленыя, а іх апаненты з Паўночнага Альянсу сфармавалі новыя ўлады. Аднак баявыя дзеянні ўсё яшчэ працягваліся. З ліпеня 2011 года пачаўся паступовы вывад войскаў кааліцыі з Афганістана[7]. У ліпені 2013 года забеспячэнне бяспекі ў краіне перададзена мясцовым сілавым структурам, з гэтага моманту кантынгент кааліцыі гуляе дапаможную ролю[8][9]. Фактычна вайна была скончана толькі фармальна, а на самай справе працягвалася і далей.

У той жа час года на змену сілам міжнароднай ўзброенай кааліцыі (ISAF) прыйшла небаевая аперацыя альянсу «Рашучая падтрымка». Кантынгент замежных войскаў быў значна скарочаны, а ўвесь цяжар вайны лёг на плечы афганскай арміі.

Вывад[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе былі зроблены спробы заключыць мірнае пагадненне і ўзгадніць план вываду замежных войскаў. Працэс працягваўся да восені 2019, калі перамовы паміж амерыканскім кіраўніцтвам і Талібанам сарваліся з-за тэракту.

Аднак да гэтага часу склаліся асноўныя ўмовы магчымай дамовы[10].

  • «Талібан» гарантуе, што не дазволіць міжнародным тэрарыстычным групоўкам накшталт «Аль-Каіды» выкарыстоўваць Афганістан як трэніровачную пляцоўку для нападаў за мяжой.
  • ЗША абавязваюцца вывесці з тэрыторыі краіны войскі.
  • Канфліктуючыя афганскія бакі павінны пачаць унутрыпалітычны дыялог.
  • У краіне усталёўваецца бестэрміновае перамір’е.

У пачатку лютага 2020 года ў пасланні кангрэсу амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў пра імкненне ЗША завяршыць канфлікты на Блізкім Усходзе. «Мы працуем, каб пакласці канец самай працяглай вайне Амерыкі і вярнуць нашыя войскі дадому», — сказаў Трамп пра канфлікт у Афганістане, адзначыўшы, што ЗША не павінны быць «паліцыянтам» для іншых дзяржаў.

21 лютага кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Морган Ортэгус апублікавала заяву Майка Пампеа аб пагадненні з талібамі, якое мае быць заключана. У дакуменце, у прыватнасці, гаварылася, што ЗША рыхтуюцца да падпісання пагаднення 29 лютага[11].

29 лютага ЗША і «Талібан» у Катары падпісалі мірнае пагадненне, якое прадугледжвае вывад амерыканскіх войскаў з Афганістана і пачатак межафганского дыялогу. Подпісы пад дакументам паставілі спецпрадстаўнік Злучаных Штатаў па Афганістане і кіраўнік дэлегацыі на перамовах Залмай Халілзад і палітычны лідар талібаў мула Абдул Гані Барадар. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі больш за 30 краін.

Пагадненне прадугледжвае, што ЗША скароцяць колькасць войскаў у Афганістане з 12 да 8,6 тысячы чалавек на працягу 135 дзён, а затым, калі Талібан устрымаецца ад гвалту, працягнуць на працягу 14 месяцаў выводзіць і свае сілы, і сілы НАТА. Наўзамен Талібан мусіць адмовіцца ад выкарыстаньня афганскай тэрыторыі для нападу на ЗША і іншыя краіны. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб «сталым і усёабдымным перамір’і». Прамыя перамовы паміж Талібанам і ўрадам Афганістана будуць весціся ў рамках мижафганскага дыялогу. Акрамя гэтага, Талібан пачне ўзаемадзейнічаць з Саветам Бяспекі ААН, каб яго членаў выключылі з санкцыйных спісаў. Зрабіць гэта мяркуецца да канца мая[12].

Ход працэсу[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на люты 2020 года ў краіне ўсё яшчэ знаходзілася каля 13 000 амерыканскіх вайскоўцаў. На працягу 135 дзён пасля падпісання лютаўскага пагаднення паміж ЗША і Талібанам кантынгент скарацілі да 8600 чалавек. 8 жніўня міністр абароны Марк Эспер заявіў, што да канца лістапада Злучаныя Штаты скароцяць колькасць войскаў да ўзроўню ніжэй за 5000 чалавек[13]. 17 лістапада Пентагон абвясціў, што скароціць кантынгент к Афганістане з 4500 да 2500 вайскоўцаў да 15 студзеня наступнага года[14][15][16].

У сакавіку 2021 года ў навінавых паведамленнях гаварылася, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн патэнцыйна разглядае магчымасць захавання сіл ЗША ў Афганістане да лістапада[17]. 14 красавіка амерыканскі лідар абвясціў аб сваім намеры вывесці ўсе рэгулярныя войскі ЗША да 11 верасня, да 20-годдзя з тэрактаў 11 верасня[18][19][20][21]. За дзень да абвяшчэння Байдэн патэлефанаваў былым прэзідэнтам Джорджу Бушу і Бараку Абаме з нагоды свайго рашэння[22]. Як паведаміў дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен, сыход з Афганістана патрэбен, каб засяродзіць рэсурсы на барацьбе супраць Кітая і пандэміі COVID-19[23]. Пасля вываду войскаў ЗША, як паведамляецца, разглядаюць варыянты перакідання войскаў, такія як перабазіраванне на караблі ВМС ЗША, краіны Блізкага Усходу ці краіны Цэнтральнай Азіі, такія як Таджыкістан[24][20][25].

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што альянс яшчэ не прыняў рашэння аб тым, як дзейнічаць у дачыненні да вываду войскаў[26][27]. Чакалася, што Вялікабрытанія выведзе свае пакінутых 750 вайскоўцаў адначасова з ЗША[28]. Як меркавалася, ЗША не выведуць усе свае войскі, таму што некаторыя сілы, дакладную колькасць якіх яшчэ не вызначана, застануцца ў краіне для забеспячэння дыпламатычнай бяспекі[20], і незразумела, што адбудзецца з некалькімі сотнямі сіл спецыяльных аперацый ЗША ў гэтым рэгіёне[29][20].

2 ліпеня Германія і Італія вывелі свае войскі з Афганістана[30]. У той жа дзень амерыканскія вайскоўцы пакінулі аэрадром Баграм, адключыўшы электрычнасць і вышмыгнуўшы уначы, не паведаміўшы пра гэта Афганскую нацыянальную армію[31][32]. Афганскія ваенныя заявілі, што перш чым яны змаглі ўзяць пад свой кантроль аэрадром, база была разрабавана марадзёрамі[33]. 8 ліпеня прэзідэнт Байдэн абвясціў, што афіцыйнае завяршэнне вайны ў Афганістане для ЗША будзе 31 жніўня[34].

11 ліпеня міністр абароны Аўстраліі абвясціў аб спыненні сваёй ваеннай прысутнасці ў Афганістане. Апошнія 80 аўстралійскіх вайскоўцаў былі паступова выведзеныя за мінулы тыдзень[35].

22 ліпеня Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за прыняцце законапраекта, які палепшыць і прадаставіць візы афганскім перакладчыкам, якія працавалі на амерыканскі персанал падчас вайны[36].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

У ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковая аб’ява адміністрацыі Байдэна аб поўным вывадзе войскаў да 11 верасня 2021 года выклікала як крытыку, так і хвалу ў ЗША. Некалькі сенатараў, такіх як Мітч Макконнелл, Ліндсі Грэм, Джым Інхоф, Джоні Эрнст і Жанна Шахін[37][38][39], былі незадаволеныя сыходам з Афганістана. Іншыя сенатары, такія як Рэнд Пол і Джэк Рыд, падтрымалі гэтае рашэнне[40][41]. Былы прэзідэнт Дональд Трамп пахваліў Байдэна за працяг вываду войскаў, але раскрытыкаваў яго за тое, што ён абраў 11 верасня, бо гэта дата «павінна застацца днём разважанняў і памяці ў памяць аб тых вялікіх душах, якіх мы страцілі»[42][43]. Былы дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што «былі як прадбачаныя, так і ненаўмысныя наступствы знаходжання і догляду»; адным з гэтых наступстваў, па яе словах, быў патэнцыйны крах афганскага ўрада, што прывяло да захопу ўлады талібамі і новай грамадзянскай вайны[44]. Былы прэзідэнт Джордж Буш быў таксама занепакоены, бо на яго думку гэта можа «стварыць вакуум, і ў як , верагодна, прыйдуць людзі, што адносяцца да жанчын як да грамадзян другога гатунку»[45] У інтэрв’ю Deutsche Welle 14 ліпеня 2021 года Буш пацвердзіў сваю нязгоду з вывадам войскаў[46].

У Афганістане[правіць | правіць зыходнік]

Сітуацыя ў Афганістане на 1 мая 2021 года. Белым пазначаны тэрыторыі, кантраляваныя талібамі.

Сыход амерыканцаў заахвоціў талібаў перайсці да рашучых дзеянняў. Яшчэ падчас сыходу войскаў ЗША яны разгарнулі шырокамаштабнае наступленне па ўсёй краіне.

У маі 2021-га талібы захапілі 15 раёнаў, у тым ліку Нірх і Джалрэз ў правінцыі Майдан-Вардак[47][48][49][50]. Сярод захопленых месцаў была плаціна Дахла ў правінцыі Кандагар, другая па велічыні плаціна Афганістана[51][52].

У чэрвені талібы захапілі 69 раёнаў і ўвайшлі ў гарады Кундуз і Кулі-Хумры[47][53][54][55]. Тым часам горад Мазары-Шарыф быў абложаны баевікамі[56]. Сярод месцаў, захопленых талібамі, быў галоўны памежны пераход Афганістана з Таджыкістанам і раён Сайдабад ў правінцыі Майдан-Вардак, які называюць варотамі ў сталічны Кабул[57][58]. Што тычыцца абсталявання, талібы захапілі 700 грузавікоў і «хамераў» афганскіх сілавікоў, а таксама дзесяткі бронетранспарцёраў і артылерыйскіх сістэм[59].

19 чэрвеня прэзідэнт Ашраф Гані змяніў кіраўніка штаба афганскай арміі, міністраў абароны і ўнутраных спраў[60].

10 ліпеня талібы захапілі раён Панджваі ў правінцыі Кандагар[61]. Па стане на 12 ліпеня талібы захапілі 55 раёнаў і ўвайшлі ў другі па велічыні горад Афганістана, Кандагар[62][63]. Памежныя пераходы Таргунды з Таджыкістанам і Іслам-Кала з Іранам былі таксама захоплены. У Іслам-Кала некаторыя супрацоўнікі службы бяспекі і мытні беглі ў Іран, ратуючыся ад талібаў[64][65]. Па словах прадстаўніка АДКБ, каля 1500 афганскіх салдат дэзертыравалі ў Таджыкістан[66].

У суседніх краінах[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі са шматлікімі паразамі ўрадавай арміі чакаецца магчымы захоп улады ў Афганістане талібамі, што пазней можа прывесці да ісламісцкай экспансіі на сумежныя тэрыторыі. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон загадаў адправіць 20 000 вайскоўцаў запасу Сухапутных войск краіны да мяжы з Афганістанам[67]. Расійскія ўлады заявілі, што працуюць з яго ўрадам, каб абараніць дзяржаву ад любой знешняй пагрозы ў рамках Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)[68].

3 ліпеня ўрад Узбекістана выказаў занепакоенасць магчымым міграцыйным крызісам з-за міжусобіц у Афганістане і паведаміў, што амерыканскія ўлады звязваліся з узбекскімі чыноўнікамі, каб пацвердзіць, ці можа дзяржава абараніць афганцаў, якія супрацоўнічалі з ЗША, уцякаючы з краіны. У адказ урад Узбекістана ўзвёў намётавы гарадок для мігрантаў у горадзе Тэрмез[69].

12 ліпеня паведамлялася, што з меркаванняў бяспекі туркменскія ўзброеныя сілы перакідваюць на афгана-туркменскую мяжу дадатковыя сілы[70].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Валентин Богданов. Бегство из Афганистана: американцы не стали ждать 11 сентября // Вести.Ру, 4 июля 2021
  2. Во сколько обошлась США война в Афганистане? Графики // BBC News, 29 февраля 2020
  3. Reagan Doctrine, 1985. United States State Department. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2007. Праверана 20 лютага 2011.
  4. Когда закончилась война в Афганистане
  5. США отвергают решение о бин Ладене
  6. War in Afganistan
  7. Obama Announces Afghanistan Troop Withdrawal In Speech To Nation
  8. НАТО передало контроль над обеспечением безопасности в Афганистане национальным силовым структурам
  9. США и НАТО передали полномочия афганским военным
  10. США договорились с «Талибаном» об условиях вывода войск из Афганистана // РБК, 22 августа 2019
  11. Помпео будет присутствовать при подписании соглашения США с «Талибаном» // РБК, 29 января 2020
  12. США и "Талибан" подписали мирное соглашение // РИА Новости, 29 февраля 2020
  13. Mark Esper says US troop levels in Afghanistan to go below 5,000 by end of November. CNN. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020.
  14. Donald Trump: US announces plans to cut troop levels in Afghanistan, Iraq (17 November 2020).
  15. U.S. Troops Are Packing Up, Ready or Not (17 November 2020).
  16. US announces further drawdown of troops in Afghanistan and Iraq before Biden takes office (17 November 2020).
  17. Biden weighs keeping U.S. troops in Afghanistan until November , NBC News (18 March 2021). Праверана 21 сакавіка 2021.
  18. Biden to announce withdrawal of US troops from Afghanistan by September 11. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021.
  19. Biden plans to withdraw U.S. forces from Afghanistan by Sept. 11, missing May deadline, reports say (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021.
  20. 20,0 20,1 20,2 20,3 Biden to announce withdrawal of US troops from Afghanistan by September 11 (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021.
  21. Macias, Amanda Biden plans to withdraw U.S. forces from Afghanistan by Sept. 11, missing May deadline, reports say (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021.
  22. Colson, Thomas Biden called George W. Bush before he announced his Afghanistan troop withdrawal plan — but neither said whether Bush supported it. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021.
  23. U.S. Focus Shifting to China From Afghanistan, Blinken Says (18 April 202).
  24. Afghan Pullout Leaves U.S. Looking for Other Places to Station Its Troops , The Wall Street Journal (8 May 2021).
  25. Biden Announces Plan for US Exit from Afghan War, Urges Attention to Future Challenges (15 April 2021).
  26. No decision on any NATO withdrawal from Afghanistan, Stoltenberg says , Reuters (18 February 2021).
  27. Wolfgang, Ben 'No final decision:' NATO deadlocked on Afghanistan mission as May 1 deadline looms (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021.
  28. UK troops expected to leave Afghanistan by September , BBC News (14 April 2021).
  29. Lawrence, J. P.. Troop levels are down, but US says over 18,000 contractors remain in Afghanistan , Stars & Stripes (19 January 2021).
  30. Germany, Italy Complete Troop Exit From Afghanistan. Voice of America (2 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021.
  31. US left Bagram without telling new commander: Afghan officials (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021.
  32. U.S. Pulls Out of Afghanistan's Bagram Airfield in the Middle of the Night—Without Telling the New Commander (6 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021.
  33. Bagram: Last US and Nato forces leave key Afghanistan base , BBC News (2 July 2021).
  34. Biden says US war in Afghanistan will end August 31 (англ.)  (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021.
  35. Australia Says Last Troops Withdrawn From Afghanistan. Voice of America (11 ліпеня 2021).
  36. House votes to evacuate more Afghan allies as US war ends (22 ліпеня 2021).
  37. Teh, Cheryl Top GOP hawks come out in full force against an Afghanistan withdrawal by September 11. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021.
  38. Senator Ernst: President not considering consequences of Afghanistan withdrawal.
  39. Shaheen says she has reservations about U.S. withdrawal from Afghanistan.
  40. Senator Rand Paul supports pulling troops from Afghanistan.
  41. Biden picked 'best of many poor choices' in Afghanistan says Senate Armed Services chair.
  42. Trump calls Afghanistan withdrawal 'a wonderful and positive thing to do' and criticizes Biden's timeline. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021.
  43. Saric, Ivana Trump calls Biden's Afghanistan withdrawal "wonderful" and "positive". Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021.
  44. Hillary Clinton warns of 'huge consequences' in Afghan US troop withdrawal , BBC (3 May 2021). Праверана 3 мая 2021.
  45. Singman, Brooke Former President George W. Bush 'deeply concerned' Afghanistan troop withdrawal will 'create a vacuum'. Fox News (20 мая 2021).
  46. Sonmez, Felicia George W. Bush says ending U.S. military mission in Afghanistan is a mistake. The Washington Post (14 ліпеня 2021).
  47. 47,0 47,1 Taliban doubles number of controlled Afghan districts since May 1 , FDD's Long War Journal (29 June 2021).
  48. UN report on Taliban controlled and contested districts tracks with LWJ data , FDD's Long War Journal (3 June 2021).
  49. Taliban seize key district outside Afghan capital , France24 (12 May 2021).
  50. Taliban capture more districts, surround Kabul , Global Village Space (22 May 2021).
  51. Taliban captures key Afghan dam as fighting rages , Al Jazeera English (6 May 2021).
  52. Even the Taliban are surprised at how fast they're advancing in Afghanistan , NBC News (25 June 2021).
  53. Taliban Enter Key Cities in Afghanistan's North After Swift Offensive , The New York Times (8 July 2021).
  54. Baghlan: PD2 of Pul-e-Khumri Held by Taliban, City Under Siege , Tolo News (24 June 2021).
  55. Afghanistan is disintegrating fast as Biden's troop withdrawal continues , CNN (24 June 2021).
  56. Taliban Besiege Key Afghan City With U.S. Troops Set to Exit , Bloomberg (22 June 2021).
  57. Taliban captures Afghanistan's main Tajikistan border crossing , Al Jazeera English (22 June 2021).
  58. Afghan Taliban capture another important district , The News Pakistan (27 June 2021).
  59. One Month, 700 Trucks: Afghanistan's U.S. Military Vehicles Fall Into Taliban Hands , Forbes (30 June 2021).
  60. Afghan president replaces two top ministers, army chief as violence grows , Reuters (20 June 2021).
  61. The fall of Panjwaii casts a long shadow over Canada's Afghan war veterans , CBC News (10 July 2021).
  62. Afghanistan at risk of collapse as Taliban storms the north (5 ліпеня 2021).
  63. Taliban Enter Kandahar City and Seize Border Posts , The New York Times (9 July 2021).
  64. Taliban captures key Afghan border crossing with Iran: Officials (англ.) .
  65. Taliban capture key Afghanistan border crossings (en-GB), BBC News (2021-07-09).
  66. Some 1,500 Afghan soldiers crossed into Tajikistan over past 2 weeks - Tajik rep to CSTO , Interfax (7 July 2021).
  67. Заседание Совета Безопасности Республики Таджикистан | Президенти Тоҷикистон - President of Tajikistan - Президент Таджикистана - رئيس جمهورية تاجيكستان.
  68. Tajikistan Seeks Russia-Led Alliance’s Aid as Violence Builds on Afghan Border , The Moscow Times (8 July 2021).
  69. Uzbekistan bracing for possible Afghan refugee crisis (3 July 2021).
  70. https://www.khaama.com/turkmenistan-deploying-troops-heavy-weapon-on-border-with-afghanistan-678567/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]