Вывад амерыканскіх войск з Ірака (2020—2021)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Байцы 2-га батальёна 7-га палка КМП ЗША збіраюць рыштунак, каб сысці з авіябазы Аль-Такадум, 24 сакавіка 2020 года.

У снежні 2019 года Ірак і ЗША пачалі абмяркоўваць пытанне аб частковым вывадзе замежных сіл з краіне. У студзені 2020 года, падчас масавых пратэстаў[1] і эскалацыі амерыкана-іранскага крызіса, Савет прадстаўнікоў Ірака прыняў неабавязковую меру выгнаць усе замежныя войскі са сваёй краіны, уключаючы амерыканскія і іранскія войскі. Пасля галасавання прэзідэнт ЗША Дональд Трамп першапачаткова адмовіўся сысці з Ірака, але пачаў адыходзіць ад сваёй лініі у сакавіку, вынікаючы перадвыбарнаму абяцанню 2016 года пакласці канец «бясконцым войнам Амерыкі»[2].

У сакавіку 2020 года кааліцыя, якую ўзначальвае ЗША, пачала перадачу баз назад іракскім сілам бяспекі, спасылаючыся на падзеі ў рамках шматгадовай місіі супраць «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» (ІДІЛ). Па стане на 4 красавіка таго ж года было перададзена чатыры базы. Перанос і вывад баз былі паскораныя з-за пандэміі COVID-19 і пагрозы іранскіх анытамерыканскіх аперацый.

18 лютага 2021 года, як заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, альянс прыняў рашэнне пашырыць вучэбную місію для іракскіх войскаў з 500 да 4000 вайскоўцаў[3]. У красавіку Цэнтральнае камандаванне ЗША заявіла пра адсутнасць планаў поўнага вываду войск з Ірака, спаслаўшыся на няспынныя пагрозы з боку паўстанцаў і падтрымоўваных Іранам апалчэнцаў[4].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ЗША завяршылі вывад сваіх войскаў у снежні 2011 года, скончыўшы вайну ў Іраку[5]. У чэрвені 2014 года Штаты сфармавалі Аб’яднаную сумесную аператыўную групу аперацыі «Непахісная рашучасць» (CJTF-OIR) і зноў умяшаліся па просьбе іракскага ўрада ў сувязі з уздымам ІДІЛ. Іран таксама ўмяшаўся ў канфлікт. 9 снежня 2017 года Ірак абвясціў пра перамогу над ІДІЛ, завяршыўшы грамадзянскую вайну[6].

У маі 2019 г. узрасла напружанасць паміж Злучанымі Штатамі і Іранам. У снежні амерыканцы пачалі абмяркоўваць з Іракам планы вываду войскаў з некаторых баз. У тым жа месяцы была атакаваная авіябаза K-1, у выніку чаго адзін амерыканец загінуў і шэсць атрымалі раненні. Праіранская арганізацыя «Катаіб Хезбала» ўзяла адказнасць за напад на сябе. У адказ ЗША нанеслі авіяўдары па яе пазіцыях у Іраку і Сірыі. 31 снежня ў адказ на авіяўдары пратэстуючыя напалі на амерыканскае пасольства ў Багдадзе. 3 студзеня 2020 года Злучаныя Штаты нанеслі авіяўдар па аэрапорце Багдада, у выніку якога загінулі іранскі генерал-маёр Касем Сулеймані і камандзір «Катаіб Хезбала» Абу Махдзі аль-Мухандзіс. Ірак выказаў пратэст, заявіўшы, што авіяўдар парушыў яго суверэнітэт. 5 студзеня 2020 года Савет прадстаўнікоў Ірака прагаласаваў за тое, каб абавязаць урад працаваць над спыненнем прысутнасці ўсіх замежных войскаў на іракскай тэрыторыі[7]. Прэзідэнт Дональд Трамп адказаў на гэтую рэзалюцыю пагрозамі ўвесці санкцыі супраць краіны[8].

Вывад[правіць | правіць зыходнік]

Парламентская рэзалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

5 студзеня 2020 года іракскі парламент прагаласаваў за тое, каб абавязаць урад Ірака «працаваць над спыненнем прысутнасці ўсіх замежных войскаў на іракскай зямлі». Было незразумела, ці з’яўляецца гэтая рэзалюцыя абавязковай, і не было ўстаноўлена ніякага графіка вываду войскаў[9]. Каіс аль-Хазалі, лідар «Асаіб Ахль аль-Хак», заявіў, што «калі [амерыканскія войскі] не сыдуць, то яны будуць лічыцца акупацыйнымі сіламі». Трамп прыгразіў ўвесці санкцыі супраць Іраку ў адказ на галасаванне.

8 студзеня Іран пачаў аперацыю «Пакутнік Сулеймані», праводзячы ракетныя ўдары па амерыканскім войскам, дыслакаваным у Іраку. Нягледзячы на гэта, Злучаныя Штаты настойвалі на тым, што іх байцы застануцца ў Іраку[10].

24 студзеня іракскія дэманстранты прайшлі маршам, патрабуючы, каб ЗША вывелі свае войскі[11]. З меркаванняў бяспекі некаторыя краіны НАТА, уключаючы Канаду, Германію, Харватыю і Славакію, заявілі, што яны выводзяць свае кантынгенты, па меншай меры часова[12].

Перадача баз і пандэмія COVID-19[правіць | правіць зыходнік]

11 і 14 сакавіка 2020 года лагер Таджы быў атакаваны, як мяркуецца «Катаіб Хезбалой», у выніку чаго загінулі тры байцы кааліцыі[13]. Злучаныя Штаты адказалі на першае напад на лагер Тадж, наносячы авіяўдары па пяці складах зброі апалчэння[14]. 19 сакавіка года база «Эль-Каім» блізу сірыйскай мяжы была перададзеная ад кааліцыі іракскім сілам бяспекі[15]. Генэрал-маёр Тахсін Хафаджы тады заявіў, што гэта першы крок вываду амерыканскіх войскаў з Ірака[15]. 20 сакавіка CJTF-OIR пацвердзіла, што некаторыя войскі будуць выведзеныя з Ірака з-за пандэміі COVID-19[16]. У той жа дзень Цэнтральнае камандаванне ЗША аддало загад аб 14-дзённым «спыненні руху», які забараняе любым амерыканскім войскам уваходзіць або пакідаць Ірак і Афганістан з-за пандэміі[17]

26 сакавіка ЗША пакінулі аэрадром Каяра[18], а пасля — К1[19]. 4 красавіка кааліцыя перадала авіябазу Аль-Такадум, стаўшы чацвёртай базай, якая була перададзеная іракскім войскам.

У дакладзе генеральнага інспектара, апублікаваным у маі 2020 года, было прызнана, што, хоць перадача баз была запланавана загадзя, яны былі паскораныя з-за пагрозы іранскіх атак і пандэміі[20].

Двухбаковы дыялог па пытаннях бяспекі[правіць | правіць зыходнік]

Да чэрвеня 2020 года іракскі ўрад яшчэ не прыняў рашэння па студзеньскай парламенцкай рэзалюцыі, якая заклікае да вываду замежных войскаў, і іракскія вайскоўцы, як паведамлялася, неахвотна прымалі сыход ЗША. 1 чэрвеня Іспанія абвясціла аб сваіх намерах пакінуць Ірак да канца ліпеня. Злучаныя Штаты і Ірак запланавалі на чарвень новыя перамовы па пытаннях ваеннага, палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва[21]. Дыялог па пытаннях бяспекі паміж дзвюма краінамі ў апошні раз адбываўся ў 2018 годзе. Іракска-амерыканскія перамовы пачаліся 11 чэрвеня на фоне напружанасці ў адносінах з Іранам і аднаўлення нападаў ІДІЛ. Паводле звестак The New York Times, паўстанцкі рух ІДІЛ пачаў узмацняцца да сярэдзіны года, часткова праз тое, што іракскія сілы бяспекі адцягвалі рэсурсы для забеспячэння выканання каменданцкай гадзіны і блакавання праз пандэмію COVID-19[22].

23 жніўня 2020 года амерыканскія войскі пакінулі базу Таджы і перадалі яе іракскім сілам бяспекі[23].

28 жніўня 2020 года амерыканскі чыноўнік заявіў, што ЗША, як чакаецца, скароцяць войскі на траціну з 5200 да 3500 чалавек[24]

9 верасня 2020 года амерыканскія вайскоўцы заявілі, што скароцяць свае войскі ў Іраку з 5200 да 3000 чалавек.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hundreds of thousands protest US troop presence in Iraq.
  2. United States formally announces troop reduction in Iraq , Al Jazeera (September 9, 2020).
  3. NATO Defense Leaders Agree to Increase Iraqi Mission, Defer Decision on Afghanistan
  4. ‘We’re going to stay in Iraq,’ says top US Middle East commander , Military Times (22 April 2021). Праверана 23 красавіка 2021.
  5. US troops complete their withdrawal from Iraq. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2014. Праверана 6 красавіка 2020.
  6. Nehal Mostafa. Iraq announces end of war against IS, liberation of borders with Syria: Abadi (December 9, 2017). Праверана 22 красавіка 2020.
  7. The US-Iran conflict: A timeline of how we got here (11 студзеня 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  8. Joanna Tan Trump threatens to slap sanctions on Iraq 'like they've never seen before' (5 студзеня 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  9. Iraq has voted to expel US troops. Whether they'll actually be kicked out is far from clear (6 студзеня 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  10. Number of US troops wounded in Iran attack now at 110: Pentagon (22 лютага 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  11. Louisa Loveluck Iraqi demonstrators demand withdrawal of U.S. troops (24 студзеня 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  12. Ron DePasquale Some NATO Troops Begin Leaving Iraq (7 студзеня 2020). Праверана 7 красавіка 2020.
  13. Iraq base attack: Coalition and Iraqi troops hurt as Taji targeted again (14 сакавіка 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  14. US strikes Kataib Hezbollah militia across Iraq in retaliation for Taji rocket attack (13 сакавіка 2020). Праверана 7 красавіка 2020.
  15. 15,0 15,1 Lawk Ghafuri Iraq military: US handover of al-Qaim base is 'first step of withdrawal' (19 сакавіка 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  16. Rebecca Kheel US-led coalition in Iraq drawing down over coronavirus concerns (20 сакавіка 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  17. Coronavirus Halts Military Travel In and Out of Iraq and Afghanistan (20 сакавіка 2020). Праверана 22 красавіка 2020.
  18. US transfers Q-West airfield to Iraqi forces citing progress in fight against ISIS. Military Times (29 сакавіка 2020).
  19. Shawn Snow US hands over another air base to Iraqi forces (4 красавіка 2020). Праверана 6 красавіка 2020.
  20. Shawn Snow Tensions with Iran and its proxies led to accelerated transfer of bases housing coalition troops to Iraqi forces (14 мая 2020). Праверана 15 мая 2020.
  21. Miguel González Spain to withdraw troops from main Iraqi base this summer (1 чэрвеня 2020). Праверана 1 чэрвеня 2020.
  22. ISIS Attacks Surge in Iraq Amid Debate on U.S. Troop Levels (10 чэрвеня 2020).
  23. U.S.-led troops withdraw from Iraq's Taji base (23 жніўня 2020).
  24. U.S. expected to reduce troops in Iraq by a third to about 3,500: official (28 жніўня 2020).